Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Акцыі ААТ ”СКМ-96“ прададзены ў гандлёвай сістэме ААТ ”Беларуская валютна-фондавая біржа“

Сёння ў гандлёвай сістэме ААТ ”Беларуская валютна-фондавая біржа“ з адзіным удзельнікам аўкцыёну заключана здзелка куплі-продажу належачых Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытага акцыянернага таварыства ”Спецыялізаванае кіраванне механізацыі № 96“ у колькасці 53 209 шт. (11,8333 % статутнага фонда). Акцыі гэтага таварыства знаходзяцца ў кіраванні Мінбудархітэктуры.

Сума здзелкі склала 143 132,21 руб.

Асноўны від дзейнасці ААТ ”СКМ-96“ – будаўнічыя работы. Таварыства спецыялізуецца на выкананні работ па забіўцы паляў і ладзе палевых падмуркаў любых відаў на аб'ектах 1 – 4 класаў складанасці, уладае найшырэйшым паркам спецыяльных машын. 

Акрамя таго, на сёння былі аб'яўлены аўкцыёны па продажы рэспубліканскіх акцый ААТ ”Беллегпрампраект“, ААТ ”Бабруйская абутковая фабрыка“, ААТ ”Завод Прамбурвод“, ААТ ”Мінскі Прамтранспраект“, ААТ ”МинскСортСемОвощ“ і ААТ ”Мотэкс“. У сувязі з адсутнасцю папярэдняга попыту і заявак на ўдзел у аўкцыёнах яны прызнаны не здзейсненымі.


Апошнія навіны