Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Арыштаваныя акцыі трох акцыянерных таварыстваў будуць прапанаваны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці для продажу ў гандлёвай сістэме ААТ ”Беларуская валютна-фондавая біржа“

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь штотыднёва па серадах з 24 ліпеня 2019 г. будуць прапаноўвацца для продажу ў гандлёвай сістэме ААТ ”Беларуская валютна-фондавая біржа“ простыя (звычайныя) акцыі ААТ ”БПС-Ашчадбанк“ у колькасці 3 601 шт., ААТ ”Ваўкавыскі мясакамбінат“ у колькасці 16 шт. і ААТ ”Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод“ у колькасці 15 000 шт.

Арыштаваныя акцыі,  якія выстаўляюцца Дзяржаўным камітэтам па маёмасці на біржавыя таргі,– гэта акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, арыштаваныя з улікам пагашэння запазычанасці перад рэспубліканскім і (або) мясцовым бюджэтам, а таксама пакрыцця выдаткаў на утрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.

З падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.


Апошнія навіны