Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Белкартаграфія ганаравана спецыяльным дыпломам у намінацыі «Мая краіна» XVI Міжнароднага конкурсу дзяржаў - удзельнікаў СНД «Мастацтва кнігі»

Узнагарода ў намінацыі «Мая краіна» прысуджана за падрыхтоўку і выпуск навукова-даведачнага картаграфічнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі».

XVІ Міжнародны конкурс дзяржаў - удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Мастацтва кнігі» прайшоў 30 мая ў Баку. На конкурс прадстаўляліся выданні, якія былі выдадзены ў краінах СНД з 1 ліпеня 2018 года па 29 мая сёлетняга года.

Творчае спаборніцтва кнігавыдаўцоў праводзілася па 10 намінацыях. У намінацыі «Мая краіна» удзельнічалі кнігі аб розных аспектах жыцця, уключаючы мастацкія і фотаальбомы, якія прадстаўляюць дзяржаву ва ўсёй яе разнастайнасці.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу здзейснілася ў рамках правядзення 4-8 верасня 2019 года ў расійскай сталіцы 32-ога Маскоўскага міжнароднага кніжнага кірмашу. Рэспубліка Беларусь прыняла ўдзел у кніжным форуме па запрашэнню Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расійскай Федэрацыі ў статусе Ганаровага госця.

На Нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь была прадстаўлена прадукцыя, якая выпускаецца РУП «Белкартаграфія», а таксама здзейснілася прэзентацыя ўнікальнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» у 4-х тамах. Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» на выставе–кірмашу ў Маскве прадставілі дырэктар прадпрыемства Іна Шлык і галоўны рэдактар Галіна Ляхава.


Апошнія навіны