Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Белкартаграфія вылажыла ў адкрыты доступ у сетцы Інтэрнэт новы электронны даведнік па Беларусі – карту «Мая Беларусь»

Карта апублікавана на дзвюх мовах: беларускай і рускай. Таксама яе можна адпампаваць у мабільным дадатку «Белкартаграфія».

З дапамогай новага электроннага даведніка па Беларусі можна азнаёміцца з дзяржаўнай сімволікай дзяржавы і акунуцца ў гісторыю краіны:

даведацца аб старажытных гарадах зямлі беларускай (Мінск, Полацк, Тураў, Брэст, Гродна і інш.);

аб рассяленні продкаў беларусаў (дрыгавічоў, крывічоў, радзімічаў);

аб народных промыслах і рамёствах, аб выдатных гістарычных асобах (Усяслаў Чарадзей – полацкі князь XI стагоддзя, Кірыл Тураўскі – пісьменнік, асветнік XII стагоддзя, Ефрасіння Полацкая – асветніца XII стагоддзя, Францыск Скарына – першадрукар і вучоны XVI стагоддзя, Сымон Будны –  друкар і вучоны XVI стагоддзя, Леў Сапега – дзяржаўны і палітычны дзеяч XVI стагоддзя, Сімяон Полацкі – асветнік, пісьменнік, педагог XVII стагоддзя, Францішак Багушэвіч – беларускі паэт XIX стагоддзя, Янка Купала – беларускі народны паэт, драматург XX стагоддзя, Якуб Колас – беларускі народны паэт, драматург XX стагоддзя);

аб найбольш значных архітэктурных славутасцях (Полацк – сафійскі сабор XI–XVIII стагоддзяў, Гродна – Коложская царква XII стагоддзя, Навагрудак – руіны замка XIII–XVIII стагоддзяў, Мір – Мірскі замак XVI стагоддзя, Сынкавічы – царква Міхаіла Архангела XVI стагоддзя, Камянец – Камянецкая вежа XIII стагоддзя, Гальшаны – руіны замка XVI стагоддзя, Нясвіж – Нясвіжскі замак XVI стагоддзя, Мураванка – царква Раства Прасвятой Багародзіцы XVI стагоддзя, Мінск – касцёл Святых Сымона і Алены пачатку XX стагоддзя, Віцебск – ратуша XVIII стагоддзя, Магілёў – будынак театра XIX стагоддзя).

З дапамогай электроннай карты можна таксама палюбавацца дзіўнай беларускай прыродай, адправіўшыся ў віртуальнае падарожжа па нацыянальных парках і запаведніку, і многае другое.

Карыстальніку, запэўнены яго стваральнікі, пастараліся прапанаваць не проста добра ілюстраваны прадукт, да кожнага адзначанага на карце аб'екта дадзена тэкставая інфармацыя, а  таксама дадаецца аўдыёгід.
Знайсці электронны даведнік па Беларусі – карта «Мая Беларусь» у сетцы Інтэрнэт можна па наступных адрасах: mapbelarus.by mapbelarus.ru mapbelarus. com картабеларуси.белы або адпампаваўшы мабільны дадатак «Белкартаграфія» у Play Market або App Store.


Апошнія навіны