Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Былы касцёл 1798 года пабудовы ва Уздзе знайшоў новага ўладальніка

15 лістапада 2019 года на электроннай гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы «БУТБ-Маёмасць» прайшлі арганізаваныя камітэтам «Мінскаблмаёмасць» электронныя таргі па продажы нерухомай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Будынак з даўняй гісторыяй — былы Крыжаўздвіжанскі касцёл ва Уздзе, пабудаваны яшчэ ў 1798 годзе, прадаваўся з 2015 года. Як і многія рэлігійныя збудаванні, у савецкі час гэты архітэктурны помнік неагатычнага стылю быў перапрафіляваны ў раённы Дом культуры. Аб ранейшым прызначэнні будынка сёння нагадваюць агароджа з уязной брамой, магутныя калоны і невялікія фрагменты цаглянай кладкі. 

Адзіны ўдзельнік электронных таргоў набыў будынак па пачатковым кошце, павялічаным на пяць адсоткаў, за 27 241,04 руб. У абавязацельствах у новага ўласніка захаваць гістарыка-стылістычныя асаблівасці будынка, а вось з напрамкам магчымага выкарыстання нерухомай маёмасці ўласнік пакуль не вызначыўся. Зямельны ўчастак плошчай 0,3973 га будзе дадзены пакупніку ў арэнду на 99 год.

З падрабязнай інфармацыяй аб выстаўленых на продаж аб'ектах нерухомай маёмасці можна азнаёміцца на сайце камітэта «Мінскаблмаёмасць» у раздзеле «Аўкцыёны» або па тэлефонах: 8 (017) 228-60-13; 8 (017) 500-47-11.


Апошнія навіны