Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Чатырохпавярховы будынак у Гомелі плошчай амаль 2,5 тыс. кв. м выстаўлены на продаж за 25,5 рублёў

Камітэт «Гомельвоблмаёмасць» абвяшчае аб правядзенні 23 ліпеня 2019 года электронных таргоў на электроннай гандлёвай пляцоўцы ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа».

На таргах у патэнцыяльных пакупнікоў ёсць магчымасць набыць у г. Гомелі, па вул. Багданава, 10В чатырохпавярховы будынак плошчай 2454,6 кв. м усяго за 1 базавую велічыню (25,5 рублёў).

Аб'ект нерухомай маёмасці, размешчаны на зямельным участку плошчай 0,2099 га, якідаецца ў арэнду тэрмінам на 65 год без правядзення аўкцыёну.

Аб'ект нерухомай маёмасці можна выкарыстоўваць для адукацыйных, фізкультурна-аздараўленчых, спартыўных мэт, а таксама для размяшчэння аб'екта рознічнага гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Абавязковай умовай электронных таргоў з'яўляецца ажыццяўленне пакупніком прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем набытаймаёмасці на працягу 3-х гадоў.

Акрамя таго, на электронныя таргі са зніжэннем пачатковага кошту да 80% выстаўлены таксама іншыя аб'екты нерухомых маёмасцяў.

Так, у Петрыкаўскім раёне, у в. Сякерычы прадаецца двухпавярховы будынак школы, агульнай плошчай 1021 кв. м, па пачатковым кошце, зніжаным на 50%, за 35 тыс. рублёў. З такім жа зніжэннем пачатковага кошту выстаўлены і будынак былога дзіцячага сада ў аг. Баравая Буда, Кармянскага раёна, агульнай плошчай 431,1 кв. м за 37,2 тыс. рублёў.

У г. Калінкавічы, па вул. Дачнай, 17А можна набыць двухпавярховы будынак сада агульнай плошчай 1244,2 кв. м. Пачатковы кошт на дадзены аб'ект зніжаны на 80% і складае 31,6 тыс. рублёў.

У Акцябрскім раёне, ув. Харомцы на таргі выстаўлены двухпавярховы будынак школы агульнай плошчай 1066 кв. м. Пачатковы кошт продажу складае 198,5 тыс. рублёў (зніжаны на 20%).

На электронныя таргі выстаўлены і другіяаб'ектынерухомаймаёмасцісазніжэннемпачатковага кошту продажу.

Прыём заяў даўдзелу ў электронных таргах ажыццяўляецца да 17 ліпеня 2019 года.

Больш падрабязную інфармацыю аб выстаўленых аб'ектах нерухомай маёмасці можна знайсці на сайце камітэта «Гомельвоблмаёмасць» у раздзеле «Каляндар аўкцыёнаў» або «Нерухомая маёмасць», а таксама атрымаць па тэлефонах: (0232) 70-38-49;  (0232)  70-36-43.


Апошнія навіны