Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дадатковыя 3,5 тыс. га зямель уцягнуты ў сельгасабарот у Брэсцкай вобласці

У Брэсцкай вобласці рэгулярна праводзіцца работа па павышэнні эфектыўнасці выкарыстання сельскагаспадарчых і ўцягненні ў абарот невыкарыстоўваемых зямель. Так, за мінулы год у сельскагаспадарчы абарот Брэсцкай вобласці ўцягнута 564 га зямель, у тым ліку 23 га – за кошт вызваленых пасля зносу невыкарыстоўваемых сельскагаспадарчых аб'ектаў, 79 га – пасля зносу ў вёсках пустуючых дамоў, 273 га – пасля раскарчоўкі старых непладаносных садоў, 189 га - у выніку асваення несельскагаспадарчых зямель.

У цэлым за кошт асваення новых і пераразмеркаванні зямель запасу, рэканструкцыі меліяратыўных сістэм, перадачы сельгаспрадпрыемствам зямель, незапатрабаваных грамадзянамі, плошча зямель сельскагаспадарчага прызначэння за мінулы год па вобласці павялічылася на 3,5 тыс. га. У якасці рэзерву для ўцягнення ў сельскагаспадарчы абарот разглядаюцца землі, занятыя драўнінна-хмызняковай расліннасцю. Усяго ў вобласці 106,6 тыс. га такіх зямель. З іх 79,2 тыс. размешчаны на землях сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у тым ліку 16,4 тыс. га – на асушаных землях. У гэтым годзе плануецца ўцягнуць у сельскагаспадарчы абарот 5,9 тыс. га меліяраваных зямель, занятых драўнінна-хмызняковай расліннасцю.

Па даручэнні Кіраўніка дзяржавы сёлета ў рэспубліцы праводзіцца суцэльная інвентарызацыя зямель у населеных пунктах для выяўлення фактаў самавольнага занятку зямельных участкаў, незахавання іх меж і мэтавага выкарыстання. На 18 красавіка ў праектны інстытут «Брэстдзіпразем» паступілі даныя аэрафотаздымкаў на 94,6 тыс. зямельных участкаў. Зверка і параўнанне праведзены ў адносінах да 19 тыс. аб'ектаў. У 2,6 тыс. выпадкаў пацверджана неадпаведнасць меж зямельных участкаў.

Апошнія навіны