Государственный комитет по имуществу Республики Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Дзмітрый Матусевіч: Дзень Перамогі – знамянальная дата, якая назаўсёды застанецца ў гісторыі нашай краіны

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў урок памяці ў сярэдняй школе № 9 г. Маладзечна, прысвечаны 77-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Чым далей удзіць у гісторыю пераможны 1945-ы год, тым больш мы ўсведамляем веліч бяспрыкладнага подзвігу нашага народа, які і праз стагоддзі будзе яркім сімвалам незгінальнай мужнасці і стойкасці. Дзень Перамогі – знамянальная дата, якая назаўсёды застанецца ў гісторыі нашай краіны», – сказаў Дзмітрый Матусевіч.

«На жаль, у апошнія гады з боку нядобразычліўцаў можна назіраць фальсіфікацыю нашай гераічнай гісторыі і тэндэнцыю зніжэння ролі Савецкага Саюза ў барацьбе з нацызмам. Падзеі тых часоў і неаспрэчныя заслугі савецкага народа сталі аб'ектам палітыка-ідэалагічнай барацьбы. Таму сёння, усведамляючы вялізную адказнасць за лёс дзяржавы і яе будучыню, вельмі важна не дапускаць скажэнні гісторыі і захоўваць памяць аб тых героях, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць не толькі нашай краіны, але і ўсяго чалавецтва», – дадаў Старшыня камітэта.

Дзмітрый Матусевіч таксама канстатаваў, што неабходна працягваць традыцыі бацькаў і дзядоў, павялічваць багацце роднай зямлі – святы абавязак маладога пакалення. «Мы павінны памятаць, якім коштам далася перамога ў гэтай страшнай вайне, паважаць вечную памяць загінуўшых і праяўляць нястомны клопат аб ветэранах. Быць іх спадчыннікамі – вялікі гонар і высокая адказнасць».

Акрамя таго, Старшыня Дзяржкаммаёмасці прадэманстраваў навучэнцам тэматычныя слаі публічнай кадастравай карты Беларусі: помнікі Вялікай Айчыннай вайны, спаленыя вёскі, элементы вулічна-дарожнай сеткі, названыя ў гонар герояў вайны і ўдзельнікаў партызанскага руху.

У завяршэнне ўрока Дзмітрый Матусевіч паклікаў навучэнцаў адкрыта казаць аб сваёй гісторыі, а таксама паважаць традыцыі, якія дазваляюць берагчы і павялічваць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні Рэспублікі Беларусь і яе народа.


Апошнія навіны