Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Гродна, якім ён быў у 1568 годзе: РУП «Белкартаграфія» прапаноўвае азнаёміцца з адлюстраваннем старадаўняга беларускага горада 450-гадовай даўнасці

Прадпрыемства выдала каляровую рэканструкцыю гравюры Ганса Адэльгаўзера і Маціаса Цюндта «Vera Designatio Urbisin Littavia Grodnae».

Гравюра ўпершыню была наддрукавана ў Нюрнбергу ў 1568 годзе. Лічыцца, што гэта першае праўдзівае адлюстраванне беларускага горада са знакавымі аб'ектамі ў тым выглядзе, якімі яны былі.

Гродна на мастацкім стварэнні, якое займае месца ў пачатку сусветнага спіса гравюр з адлюстраваннем гарадоў, адлюстраваны вельмі падрабязна.

Да гравюры дадзена апісанне ў выглядзе альбома-эксплікацыі, якое дазволіць зразумець, што адлюстравана на гэтым унікальным стварэнні.

Фармат гравюры 97х34 см дадзены са змяншэннем у 1,1 раза. Альбом-эксплікацыя (24 с.) выдадзены на беларускай мове.


Апошнія навіны