Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Каманда Дзяржкаммаёмасці заваявала 3-е месца ў камандным заліку на турысцкім злёце юбілейнай ХХ спартакіяды работнікаў апаратаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання

Спартыўна-турысцкі злёт у праграме юбілейнай рэспубліканскай спартакіяды адбыўся 26-28 ліпеня 2019 г. побач з базай адпачынку «Высокі бераг» на беразе ракі Нёман у Стаўбцоўскім раёне.

У турзлёце прынялі ўдзел 16 каманд цэнтральных апаратаў міністэрстваў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання, у тым ліку і каманда Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Спартыўная частка праграмы турзлёту ўключала спаборніцтвы па тэхніцы велатурызму, тэхніцы пешаходнага турызму, тэхніцы воднага турызму, спартыўным арыентаванні. Конкурсная частка складалася з творчых відаў: «Прадстаўленне каманд», «Конкурс песні», «Турысцкія навыкі і побыт».

Каманда Дзяржкаммаёмасці ўвайшла ў лік прызёраў па двух з чатырох відаў спартыўных спаборніцтваў турзлёту і заваявала наступныя ўзнагароды:

золата ў спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні;

срэбра ў спаборніцтвах па тэхніцы пешаходнага турызму.

У спаборніцтвах па тэхніцы веласіпеднага турызму каманда Дзяржкаммаёмасці стала 4-ай, па тэхніцы воднага турызму – 6-ай.

У конкурсе песні каманда камітэта выканала аўтарскую кампазіцыю і заняла 6-ае месца. У дадзеным відзе праграмы прыняў удзел і намеснік Старшыні Дзяржкаммаёмасці – Вячаслаў Абрамаў. У конкурсе прадстаўлення каманд Дзяржкаммаёмасць заняла 4-ае месца. У конкурсе турысцкіх навыкаў і побыту каманда Дзяржкаммаёмасці падзяліла 4-ае месца з камандамі яшчэ трох дзяржаўных органаў.

Дзякуючы дасягнутым вынікам па відах спаборніцтваў, каманда Дзяржкаммаёмасці заняла 3-е месца ў камандным заліку турзлёту і была ўзнагароджана кубкам і дыпломамі Міністэрства спорту і турызму. А ўдзельнікі каманды, якія занялі прызавыя месцы, таксама ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі.

Другой стала каманда Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пераможцы – каманда Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Кіраўніцтва і калектыў Дзяржкаммаёмасці віншуюць спартыўную каманду камітэта і жадаюць далейшых спартыўных поспехаў!


Апошнія навіны