Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама і КУП "Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці" падвялі вынікі работы за першае паўгоддзе 2020 года

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама і КУП "Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці" падвялі вынікі работы за першае паўгоддзе 2020 года па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці і павелічэння паступленняў у бюджэт г.Мінска ад аперацый з дзяржаўнымі аб'ектамі.

Кожны невыкарыстаны або неэфектыўна выкарыстоўваемы аб'ект нерухомасці павінен працаваць на эканоміку горада і краіны ў цэлым. З гэтай мэтай кожны год складаецца каляндарны графік па ўключэнні ў гаспадарчы абарот аб'ектаў нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці горада Мінска. Не стаў выключэннем і 2020 год. У выніку выпрацаванай і зладжанай сістэмы ўзаемадзеяння служб горада ў дачыненні да 19 аб'ектаў нерухомай маёмасці, уключаных у каляндарны графік, Мінгарвыканкамам аператыўна былі прыняты рашэнні аб адчужэнні. Камітэтам "Мінскгармаёмасць" на аўкцыёнах па продажы нерухомй маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці г. Мінска, рэалізавана 2 аб'екта агульным коштам 6220,9 тыс.рублёў. Камунальным унітарным прадпрыемствам «Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці» арганізаваны і праведзены 92 аўкцыёны. Агульная сума продажу склала 23 023,0 тыс.рублёў.

Варта адзначыць, што адным з напрамкаў работы камітэта з'яўляецца не толькі продаж аб'екта дзяржаўнай уласнасці, але і кантроль за выкананнем умоў продажу. У мэтах забеспячэння належнага ўключэння аб'ектаў у гаспадарчы абарот пры падрыхтоўцы рашэнняў Мінгарвыканкама аб адчужэнні аб'ектаў нерухомай маёмасці камітэтам "Мінскгармаёмасць" сумесна з балансатрымальнікамі старанна прапрацоўваюцца ўмовы продажу аб'ектаў, у адпаведнасці з іх функцыянальным прызначэннем, якія адлюстроўваюцца ў дагаворах куплі-продажу. Спецыялістамі камітэта праводзіцца пастаянны маніторынг за іх выкананнем, раз у паўгоддзе складаецца ведамасная справаздачнасць. Прадугледжаны меры адказнасці. Такім чынам, створаны прававыя ўмовы для таго, каб новыя ўласнікі імкнуліся выканаць свае абавязацельствы, а ў прадаўца былі інструменты ўздзеяння на тых, хто іх не выконвае.

Актуальная інфармацыя будучых аўкцыёнах рэгулярна размяшчаецца на сайтах Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Апошнія навіны