Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» праводзіць электронныя таргі

Камітэтам «Гомельаблмаёмасць» праведзены ўжо пятыя ў гэтым годзе электронныя таргі, на якіх быў прададзены будынак у Буда-Кашалёўскім раёне.

На таргах, якія праходзяць у электронным фармаце, за 2020 год патэнцыйным пакупнікам было прапанавана 73 лота (для параўнання: за ўвесь 2019 год было выстаўлена 83 лота).

На сённяшні дзень прызначаны 3 аўкцыёны: 25 жніўня, 1 і 8 верасня. На таргі выстаўлена 32 лота, з якіх:
  • 3 прапануецца па сваёй першапачатковай цане;
  • 6 – з паніжэннем кошту на 20%;
  • 10 – з паніжэннем цаны на 50%;
  • 2 – з паніжэннем кошту на 80%;
  • 11 – за базавую велічыню.

Заявы для ўдзелу ў электронных таргах прымаюцца ў ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца, д. 2, а таксама яе філіялах, якія размешчаны ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

Па пытаннях удзелу ў электронных таргах можна звяртацца па тэлефонах:
  • Беларуская ўніверсальная таварная біржа: (+375 17) 309-32-49, (+375 17) 309-32-09, (+375 17) 309-32-38, (+375 232) 50-62-69;
  • камітэт "Гомельаблмаёмасць": (+375 232) 50-66-43, 50-69-49

Апошнія навіны