Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэт «Гомельаблмаёмасць» запрашае на аўкцыёны па продажы нерухомай маёмасці ў Гомельскім і Жлобінскім раёнах з пачатковым коштам у 1 базавую велічыню (25,5 бел. рублёў), у г. Мазыры і Веткаўскім раёне з пачатковым коштам, зніжаным на 20%, і ў Ельскам і Рэчыцкім раёнах з даваннем зямельных участкаў у арэнду тэрмінам на 50 і 55 год без спагнання платы за права арэнды

На аўкцыёне 29 жніўня 2019 года можна набыць будынак ткацкага цэха ў аг.Няглюбка Веткаўскага раёна, агульнай плошчай 228,2 кв.м. Пачатковы кошт на дадзены аб'ект нерухомай маёмасці зніжаны на 20% і стартуе ад 2,1 тыс. рублёў.

Камітэтам «Гомельаблмаёмасць» таксама запланаваны даты правядзення бліжэйшых вераснёўскіх аўкцыёнаў:

3 верасня 2019 года «Гомельаблмаёмасць» правядзе свой першы асенні аўкцыён у 2019 годзе на якім можна набыць склад для захоўвання матэрыялаў, плошчай 88,3 кв.м у Ельскам раёне ў в. Засінцы з зямельным участкам у 0,1604 Га, а таксама комплекс будынкаў, размешчаны на тэрыторыі былога Рэчыцкага лясніцтва ў Рэчыцкім раёне, Перасвятоўскі с/с, 25 агульнай плошчай больш за 1,6 тыс.кв.м з зямельным участкам каля 3 Га. Зямельныя ўчасткі па аб'ектах нерухомай маёмасці даюцца ў арэнду тэрмінам на 50 і 55 год і без спагнання платы за права арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання гэтых аб'ектаў;

10 верасня 2019 года на аўкцыённыя таргі выстаўлены 3 аб'екты нерухомай маёмасці: адзін – са зніжэннем кошту на 20% і два – за базавую велічыню. Так, у г. Мазыры, па вул. Катлаўца М.П., 2А прадаецца нежылы будынак, агульнай плошчай 586,9 кв.м па пачатковым кошце продажу - 97,5 тыс.рублёў (зніжаным на 20%), а ў Жлобінскім раёне ў в. Радуша да продажу прадстаўлены адміністрацыйна-гаспадарчы будынак, плошчай 184,2 кв.м і двухпавярховы будынак сельскага савета ў Гомельскім раёне ў в.Старыя Дзятлавічы, плошчай 442,8 кв.м, якія можна набыць усяго за 25,5 рублёў (1 базавая велічыня).

Дзяржкаммаёмасць нагадвае, што аб'екты нерухомай маёмасці, набытыя за 1 базавую велічыню, патрабуюць абавязковага выканання некаторых умоў, такіх як: ажыццяўленне пакупніком прадпрымальніцкай дзейнасці з выкарыстаннем набытай маёмасці на працягу не менш 3-х гадоў, а таксама па такіх аб'ектах існуе забарона на адчужэнне, у тым ліку шляхам продажу нерухомай маёмасці, у плыні 3-х гадоў.

Болей падрабязную інфармацыю аб аб'ектах нерухомай маёмасці, якія прапануюцца на аўкцыёны, можна атрымаць на сайце камітэта «Гомельаблмаёмасць» у раздзеле «Каляндар аўкцыёнаў» або па тэлефонах: 8 (0232) 70-38-49, 70-36-43.

Апошнія навіны