Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Мінгарвыканкам будзе праводзіць аўкцыёны на гандлёвай пляцоўцы Беларускай валютна-фондавай біржы

У Мінгарвыканкаме створана камісія, якая будзе займацца правядзеннем аўкцыёнаў па продажы акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці. Аўкцыёны будуць праходзіць на гандлёвай пляцоўцы ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

У снежні мінулага года была прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 909, якая зацвердзіла Палажэнне аб парадку правядзення аўкцыёнаў па продажы акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў у гандлёвай сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа. Развіццё фондавага рынку – гэта не толькі выкананне палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, але і імідж краіны. Камунальная ўласнасць павінна быць прадстаўлена на гэтым рынку. Плануецца пачаць з дробных або мінарытарных пакетаў акцый, якія належаць Мінску: з доляй горада ў статутных фондах да 25 %.

Таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы праводзяцца ў электронным фармаце. За кошт гэтага павышаецца празрыстасць здзелак. З дапамогай аўкцыённай дзейнасці Мінгарвыканкам разлічвае прывабіць замежныя інвестыцыі.

У цяперашні час праводзіцца актыўная работа па падрыхтоўцы першага аўкцыёну па продажы мінарытарных пакетаў акцый, якія знаходзяцца ва ўласнасці горада Мінска, у новым фармаце.



Апошнія навіны