Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Мінскае абласное агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры паспяхова правяло першую працэдуру пазасудовай медыяцыі

Медыяцыя, як альтэрнатыўны спосаб вырашэння спрэчак, дазволіла канфліктуючым бакам у ходзе перагавораў дастаткова эфектыўна і аператыўна ўрэгуляваць канфлікт, які ўзнік паміж бакамі падчас раздзела маёмасці пры шлюбаразводным працэсе. З улікам узаемных інтарэсаў садзейнічанне ў гэтым бакам аказваў супрацоўнік агенцтва – атэставаны медыятар  і нейтральная асоба, якая мае спецыяльныя веды і перагаворныя навыкі.

Па выніках дамоўленасцей бакамі было заключана медыятыўнае пагадненне. У ім былі вырашаны самыя важныя для бакоў пытанні:

замацаваны алгарытм раздзела дома ў натуры з утварэннем ізаляваных памяшканняў;

вызначаны сервітут у дачыненні зямельнага ўчастка.

Медыяцыя заўсёды працуе на будучае і захаванне чалавечых адносін. Магчымасць пазасудовага вырашэння грамадзянскіх  спрэчак з'явілася з уступленнем у сілу ў студзені 2014 года Закона Рэспублікі Беларусь «Аб медыяцыі». У ліку галоўных пераваг гэтага спосабу называюцца: прыняцце справядлівага рашэння, заснаванага на згодзе ўсіх бакоў (у судзе заўсёды есць той, хто выйграў і хто прайграў), зняцце эмацыянальнай нагрузкі (мірны спосаб вырашэння канфлікту), а таксама эканомія часу і сродкаў (адсутнасць судовых выдаткаў), канфідэнцыяльнасць працэдуры.

Медыятарам можа быць фізічная асоба, якая мае вышэйшую юрыдычную або іншую вышэйшую адукацыю, якая прайшла падрыхтоўку ў сферы медыяцыі ў парадку, які ўстанаўліваецца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь, або якая мае вопыт работы ў якасці прымірыцеля ў адпаведнасці з працэсуальным заканадаўствам, якая атрымала пасведчанне медыятара, якое выдаецца Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь на падставе рашэння Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях медыяцыі.

Да цяперашняга часу для атрымання пасведчання медыятара Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь чатыры спецыялісты агенцтва прайшлі спецыяльны курс навучання ў Навучальна-практычнай установе «Цэнтр «Медыяцыя і права». Пасля атрымання дакумента (у канцы лютага), медыятары Мінскага абласнога агенцтва былі ўнесены ў спіс асоб, унесеных у Рэестр медыятараў.


Апошнія навіны