Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

На Публічнай кадастравай карце размясцілі інфармацыю аб аўкцыёнах, якія праводзяцца Інстытутам нерухомасці і ацэнкі

Любы жадаючы ў рэжыме оnline можа азнаёміцца з актуальнай сітуацыяй аб маёмасці, якая рэалізуецца, атрымаць уяўленне аб яе месцазнаходжанні. А пры ўзнікненні зацікаўленасці, клікнуўшы на канкрэтны аб'ект, атрымаць на сайце Інстытута нерухомасці і ацэнкі – як арганізатара таргоў – поўную інфармацыю аб умовах аўкцыёну, месцы і часу яго правядзення. Звярнуўшыся да спецыялістаў Інстытута, патэнцыяльны пакупнік можа таксама дамовіцца агледзець аб'ект продажу, атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія яго цікавяць.

«Аўкцыённыя таргі – гэта адзін з найстарэйшых спосабаў публічнага продажу маёмасці, які не страціў сваёй актуальнасці і ў цяперашні час. Больш за тое, такі спосаб продажу маёмасці паказвае на празрыстасць здзелкі, хуткае інфармаванне рынку і максімальны інфармацыйны ахоп патэнцыйяльных пакупнікоў. Гэты спосаб з'яўляецца прыярытэтным пры продажы дзяржаўнай маёмасці і маёмасці прадпрыемстваў з доляй дзяржавы», – адзначыў генеральны дырэктар РУП «Інстытут нерухомасці і ацэнкі» Аляксандр Клімчук.

Ён таксама выказаў упэўненасць, што такі падыход рэалізацыі маёмасці, як нанясенне спецыяльнага тэматычнага пласта на Публічную кадастравую карту, будзе цікавы і для ўладальнікаў залішняй маёмасці, спецыялістаў у галіне ацэнкі, рыэлтарскіх паслуг, інвестараў у нерухомасць, аналітыкаў у сферы маёмасных адносін і іншых удзельнікаў рынку нерухомасці. Атрымаць на карце доступ да інфармацыі аб аб'ектах нерухомасці, якія рэалізуюцца на аўкцыённых таргах, можна ў інфармацыйным пласце «Нерухомасць, якая рэалізуецца на аўкцыённых таргах».

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Інстытут нерухомасці і ацэнкі» з'яўляецца прафесійным удзельнікам рынку нерухомасці і іншай маёмасці ў сферы ацэначнай дзейнасці і правядзення аўкцыённых таргоў. Больш за тое, пры неабходнасці продажу маёмасці яе ўласнік можа звярнуцца ў інстытут і атрымаць комплексную паслугу, якая ўключае падрыхтоўку аб'екта да продажу, ацэнку і продаж праз аўкцыённыя таргі, у тым ліку і электронныя. Дадзеная паслуга рэалізуецца пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь у рамках праекта «Адзіны аператар па продажы нерухомай маёмасці». Пры падрыхтоўцы аб'ектаў да продажу спецыялісты Інстытута правядуць інвентарызацыю тэрыторыі, на якой размешчаны аб'ект продажу, выканаюць комплекс мерапрыемстваў для мэт іх уліку ў балансатрымальніка. З удзелам прадпрыемстваў, падпарадкаваных Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Інстытут прывядзе ўсе праваўдакладныя дакументы ў адпаведнасць фактычнаму стану аб'ектаў ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.


Апошнія навіны