Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці і Карэйская карпарацыя зямельнага адміністравання і геапрасторавых даных абмяняюцца вопытам стварэння і развіцця інавацыйных праектаў з выкарыстаннем прасторавых даных дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў

З 25 па 28 чэрвеня 2019 года ў НКА здзейсніцца шэраг рабочых сустрэч з прадстаўнікамі гэтай карэйскай карпарацыі. У склад замежнай дэлегацыі ўвайшлі дырэктар дэпартамента па Нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных Карэйскай карпарацыі зямельнага адміністравання і геапрасторавых даных LX Mr. BAE Jongwook, намеснік дырэктара распрацоўкі Платформы Mr. Lee Kwando, менеджэр па сувязях з грамадскасцю, Ms. Pyun Mijo.

Візіт арганізаваны ў мэтах развіцця сумеснага супрацоўніцтва паміж Нацыянальным кадастравым агенцтвам Дзяржкаммаёмасці і Карэйскай карпарацыі зямельнага адміністравання і геапрасторавых даных.

У ходзе візіту карэйскім калегам будзе прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці Нацыянальнага кадастравага агенцтва (дзяржаўная рэгістрацыя нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, работа з прасторавымі данымі інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўнага зямельнага кадастру і інш.).

Прадстаўнікі Карэйскай карпарацыі зямельнага адміністравання і геапрасторавых даных падзеляцца сваім вопытам у частцы вядзення нацыянальнай інфраструктуры прасторавых даных Рэспублікі Карэя, інфармацыйных платформ стварэння і вядзення інфармацыйных рэсурсаў.

Таксама ў працэсе візіту здзейсніцца абмен вопытам і ведамі па стварэнні і развіцці інавацыйных праектаў, якія скарыстоўваюць прасторавыя даныя дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, абмеркаванне магчымых сумесных праектаў, у тым ліку ў рамках рэалізацыі канцэпцыі «Разумны горад» (Smart City).


Апошнія навіны