Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Прапановы па падтрымцы арандатараў дзяржаўнай маёмасці ўключаны ў комплексны праект Указа

У мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку Рэспублікі Беларусь сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі падрыхтаваны комплексны праект Указа Кіраўніка дзяржавы ”Аб падтрымцы эканомікі“, у які ўключаны ўзгодненыя з зацікаўленымі прапановы Дзяржкаммаёмасці, накіраваныя на падтрымку арандатараў, якія ажыццяўляюць віды эканамічнай дзейнасці, найбольш падвержаныя неспрыяльнаму ўплыву эпідэміялагічнай сітуацыі (турыстычныя і транспартныя паслугі, гасцінічны і санаторны бізнес, грамадскае харчаванне, бытавыя паслугі і іншыя).

Нормы праекта распаўсюджваюцца на арандатараў (пазыкаатрымальнікаў) нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50 працэнтаў акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (або) яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

У прыватнасці, праектам Указа прадугледжваецца даванне да 30 верасня 2020 года адтэрміноўкі па аплаце арэнднай платы за карыстанне такой маёмасцю (пакрыццю выдаткаў, звязаных з эксплуатацыяй гэтай маёмасці) з растэрміноўкай выплаты па 31 снежня 2020 года.
 
Адтэрміноўка даецца ў абавязковым парадку па заяве арандатара (пазыкаатрымальніка).

Арэндадаўцам (пазыкадавальнікам) нерухомай маёмасці пры даванні арандатарам (пазыкаатрымальнікам) такой адтэрміноўкі таксама прапануецца ўстанавіць на аналагічны тэрмін адтэрміноўку выканання абавязацельстваў у адносінах да арэнднай платы за зямлю, падатка на зямлю, падатка на нерухомую маёмасць, якія выплачваюцца арэндадаўцам (пазыкадавальнікам) за кошт арэнднай платы (расходаў, якія кампенсуюцца пазыкаатрымальнікамі).

У мэтах недапушчэння росту арэнднай платы ў сувязі з павелічэннем базавай арэнднай велічыні праектам Указа з 1 красавіка 2020 г. уводзіцца мараторый на павелічэнне базавай арэнднай велічыні і арэнднай платы на тэрмін да 30 верасня 2020 года.

Дзеля выканання падпункта 2.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2012 года № 150 ”Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю“ Саветам Міністраў штогод з 1 красавіка вызначаецца памер базавай арэнднай велічыні ў сувязі з ростам індэкса спажывецкіх цэн. У цяперашнім годзе яе памер склаў 17 рублёў 85 капеек замест 16 рублёў 90 капеек.

Такім чынам, пасля прыняцця гэтага Указа арэндадаўцу трэба будзе правесці пераразлік арэнднай платы з улікам базавай арэнднай велічыні, якая дзейнічала да 1 красавіка 2020 г.

У цяперашні час памер арэнднай платы можа быць зніжаны арэндадаўцамі шляхам прымянення прадугледжанага падпунктам 8.2 Палажэння аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, зацверджанага Указам № 150, каэфіцыента попыту (яго мінімальны памер – 0,5).

У выпадку вызначэння памеру арэнднай платы ў адпаведнасці з пунктам 11 Палажэння аб парадку вызначэння памеру арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машынамесцаў, іх частак, зацверджанага Указам № 150, памер арэнднай платы можа быць зніжаны арэндадаўцам шляхам зніжэння працэнта рэнтабельнасці.


Апошнія навіны