Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Лук'янавай Кацярыны Святаславаўны намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці

Аб разглядзе Кіраўніком дзяржавы 15 кастрычніка кадравых пытанняў паведамілі БЕЛТА  ў прэс-службе беларускага лідэра.
Кацярына Лук'янава з адзнакай скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», а  таксама з адзнакай прайшла перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай».

З верасня 2017 года працуе ў пасадзе начальніка ўпраўлення рэгістрацыі, тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці і ўліку дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасці, дзе курыруе пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці, вядзення адраснай сістэмы і Адзінага рэестра дзяржаўнай маёмасці.

Пры непасрэдным удзеле Кацярыны Лук'янавай былі распрацаваны Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць асаблівасці адчужэння жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах, правілы вядзення адраснай сістэмы, пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, праекты Законаў Рэспублікі Беларусь, накіраваных на ўдасканальванне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй. 

Паспяхова рэалізуецца Праграма развіцця сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, зацверджаная Урадам Рэспублікі Беларусь, у рамках якой забяспечваецца магчымасць дзяржаўнай рэгістрацыі ў дзень звароту, уведзена і развіваецца аўтарызаванае пасрэдніцтва, зняты тэрытарыяльныя бар'еры па пасведчанні рэгістратарамі дагавораў з нерухомай маёмасцю, якія заключаюцца грамадзянамі, развіваецца электроннае ўзаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, рэгістратарам дадзена права сведчыць знешнюю форму прадстаўлення электроннага дакумента. 

Пры каардынацыі Кацярыны Лук'янавай завершана дзяржаўная рэгістрацыя дадзеных лесагаспадарчым установам зямель ляснога фонду, а таксама дадзеных сельскагаспадарчым арганізацыям Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей зямель сельскагаспадарчага прызначэння, наладжана трывалая работа новага праграмнага комплексу па вядзенні рэестра характарыстык нерухомай маёмасці. У цяперашні час ажыццяўляецца ўкараненне новага праграмнага комплексу ўчынення рэгістрацыйных дзеянняў на падставе цэнтральнай базы даных адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй.

Яшчэ адным значным вынікам работы, якая праводзіцца ўзначальваемым Кацярынай Лук'янавай упраўленнем, з'яўляецца ўтрыманне Рэспублікай Беларусь на працягу апошніх трох гадоў 5-ай рэйтынгавай пазіцыі сярод 190 дзяржаў свету па паказчыку «Рэгістрацыя ўласнасці» справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу».


Апошнія навіны