Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Сядзіба XIX стагоддзя ў Віцебскай вобласці прададзена на аўкцыёне за 1 базавую велічыню

Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" на аўкцыёне за 1 базавую велічыню прададзены сядзібны дом XIX стагоддзя, размешчаны ў аг. Арэхаўна, Ушацкага раёна, Віцебскай вобласці.

Новым уласнікам нерухомай маёмасці стала прыватнае прадпрыемства "Азёры-Агра", зарэгістраванае ў г. Мінску. Кампанія займаецца сельскай гаспадаркай і спецыялізуецца на раслінаводстве. Па словах прадстаўніка пакупніка, былую сядзібу плануюць аднавіць і стварыць на яе базе турыстычны аб'ект.

У склад дадзенага лота быў уключаны аднапавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 510 кв. м, а таксама права 50-гадовай арэнды зямельнага ўчастка памерам 0,13 га. Варта адзначыць, што размешчаныя на тэрыторыі сядзібы зялёныя насаджэнні перадаюцца пераможцы аўкцыёну бясплатна.

Сядзібны комплекс выстаўляўся на таргі з 2014 года, у тым ліку з усталяваннем пачатковай цаны 1 БВ. Ён быў уключаны ў базу дадзеных па аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаных у Віцебскай вобласці, для прасоўвання сярод патэнцыйных інвестараў.

Усяго з пачатку года на аўкцыёнах камітэта "Віцебскаблмаёмасць" рэалізавана 60 аб'ектаў на суму амаль Br1, 6 млн.

Апошнія навіны