Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў прыняў удзел у адкрыцці новага будынка Бабруйскага філіяла Магілёўскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельнаму кадастру

Цырымонія прайшла ў рамках гарадскіх урачыстасцей, прысвечаных Дню горада Бабруйска і 75-ай гадавіне яго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Бабруйскі філіял Магілёўскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельнаму кадастру размясціўся ў гістарычным цэнтры Бабруйска па вул. Камсамольскай, 30, у рэканструяваным капітальным збудаванні былых ясляў-сада № 2 г. Бабруйска. Будынак быў перададзена агенцтву ў 2014 годзе на падставе хадайніцтва Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2014 г. № 537 «Аб прыняцці ў рэспубліканскую ўласнасць маёмасці».

У цэлым у рэканструкцыю, будаўніцтва і абсталяванне адміністрацыйнага будынка і гаражоў было ўложана 4 017 тыс. рублёў. Крыніцамі фінансаванні з'яўляліся ўласныя сродкі прадпрыемства – 2 102 тыс. рублёў; сродкі пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонда – 450 тыс. рублёў і крэдытныя сродкі – 1 139 тыс. рублёў.

Дзейнасць Бабруйскага філіяла бярэ сваё пачатак у пасляваенныя гады мінулага стагоддзя, калі было створана Бабруйскае міжгарадское бюро тэхнічнай інвентарызацыі. У 1986 годзе Бабруйскаму міжгарадскому бюро тэхнічнай інвентарызацыі ў часовае карыстанне ў горадзе быў перададзены будынак 1915 года пабудовы па вул. Пралетарскай, 35, у якім раней размяшчалася вочна-завочная школа № 1. У 2001 годзе будынак быў перададзены гарвыканкамам у бязвыплатнае карыстанне для размяшчэння спецыялістаў.

З-за адсутнасці неабходнай плошчы для размяшчэння спецыялістаў Бабруйскі філіял быў вымушаны дадаткова арандаваць плошчы ў рэдакцыі газеты «Бабруйскае жыццё» у будынку па вул. Пралетарскай, 31 А, на якіх размяшчаліся спецыялісты аддзела па ўстанаўленні меж зямельных участкаў і архіў.

Увядзенне ў эксплуатацыю новага будынка не толькі вырашае праблемы дэфіцыту плошчы, але і істотна паляпшае ўмовы працы для работнікаў, а таксама павышае камфорт знаходжання ў філіяле для  яго  кліентаў. Плошча новага будынка болей чым у пяць раз перавышае плошчу ранейшага. Тут укаранёна сістэма электроннай чаргі, ёсць  разліковая каса для зручнасці наведвальнікаў. На другім паверсе размешчаны архіў. У планах філіяла – асваенне новых відаў дзейнасці.

У цяперашні час колькасць працоўнага калектыву Бабруйскага філіяла складае 138 чалавек. З іх у Бабруйску працуе 105 чалавек, у Асіповіцкім бюро – 18 чалавек; у Кіраўскам бюро - 4 чалавека; у Быхаўскім бюро – 7 чалавек; у Глускім бюро – 3 чалавека; у Клічаўскім бюро – 1 чалавек.

У лік  ўдзельнікаў і ганаровых  гасцей на цырымоніі адкрыцця  новага будынка Бабруйскага філіяла Магілёўскага агенцтва па дзяржрэгістрацыі і зямельнаму кадастру таксама прысутнічалі старшыня  Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр  Студнеў, намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Абрамаў, генеральны дырэктар Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці Андрэй  Філіпенка, дырэктар Магілёўскага агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру Аляксандр Ракусаў, а таксама першы Старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў, які ўзначальваў Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь з 1995 па 2014 гады,  прадстаўнікі іншых арганізацый


Апошнія навіны