Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў прыняў удзел у адкрыцці выставы «Шлях да Канстытуцыі» у Нацыянальнай бібліятэцы

Мерапрыемства прысвечана 490-годдзю Першага Статута Вялікага Княства Літоўскага, 100-годдзю першай Канстытуцыі Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусіі і 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў выставу дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У экспазіцыі прадстаўлены ўсе канстытуцыйныя акты ў гісторыі нашай краіны за апошнія 500 гадоў: унікальныя рукапісныя і старадрукаваныя помнікі права, а таксама выдання XIX–XXI стагоддзяў. Значная частка выставы адведзена Статуту ВКЛ.

Прадстаўлены арыгіналы і факсіміле розных спісаў Статутаў 1529, 1566 і 1588 гадоў, у якіх упершыню зафіксаваны нормы канстытуцыйнага права.

Асноўнае месца ў экспазіцыі займае Канстытуцыя незалежнай Беларусі 1994 года.

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь Вадзім Іпатаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленкі і другія госці.

Выстава прадоўжыць сваю работу ў музеі кнігі да 14 красавіка 2019 года.

Апошнія навіны