Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у фестывалі-кірмашы «Дажынкi-2020»

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч прыняў удзел у свяце працаўнікоў сяла Брэсцкай вобласці «Дажынкi-2020», якое адбылося ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці.

У рамках свята працавалі гандлёвыя рады, сцэнічныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, адбылася прэзентацыя вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў з правядзеннем майстар-класаў, а таксама для гасцей свята выступілі калектывы мастацкай творчасці.

Цэнтральнай падзеяй фестывалю стала ўшаноўванне лепшых аграрыяў вобласці. Так, па выніках агляду-конкурсу «Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў» Дзмітрый Матусевіч уручыў дыпломы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Старшыні Дзяржынскага райвыканкама Мікалаю Арцюшкевічу і першаму намесніку Старшыні Андрэю Атрушкевічу.

У завяршэнні мерапрыемства быў аб'яўлены горад-гаспадар «Дажынак-2021» – эстафета святкавання фестывалю-кірмашу працаўнікоў сяла перайшла да горада Капыля.
Фота dzr.by

Апошнія навіны