Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкаммаёмасці ўручыў сёння нагрудны знак да ганаровага звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» былому першаму намесніку дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу Белаўтадар» Грыгорыю Шульге

Знак і пасведчанне да яго ўручаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 года № 94.

Віншуючы з прысуджэннем звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» і ўручаючы знак, кіраўнік Дзяржкаммаёмасці падкрэсліў высокія прафесійныя і чалавечыя якасці яго ўладальніка.

Грыгорый Іосіфавіч Шульга скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтамабільныя дарогі». З 2006 па ліпень 2013 года працаваў у Дэпартаменце «Белаўтадар» у пасадзе намесніка дырэктара. Затым, па сакавік 2019 года, Грыгорый Шульга займаў пасаду першага намесніка генеральнага дырэктара «Кіруючай кампаніі холдынгу «Белаўтадар».

Сярод іншых яго ўзнагарод – узнагарода «Ганаровы дарожнік Беларусi» II ступені, якім Грыгорый  Іосіфавіч быў ганараваны ў 2000 годзе.


Апошнія навіны