07.09.2022
Стартаваў рэспубліканскі з'езд арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць
III Рэспубліканскі з'езд арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэначную дзейнасць, пачаўся сёння на базе Мінскага гарадскога агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры. Гэта маштабная адкрытая пляцоўка для дыялога ўсіх зацікаўленых у развіцці ацэначнай дзейнасці бакоў: заказчыкаў, выканаўцаў, карыстальнікаў ацэнкі не толькі з Беларусі, але і з Расіі, Казахстана, Арменіі, Кыргызстана, іншых дзяржаў.
Асноўнай мэтай правядзення з'езда з'яўляецца сумеснае вызначэнне шляхоў захавання патэнцыялу рынку паслуг незалежнай ацэнкі ва ўмовах структурных змяненняў у сусветнай эканоміцы і эканамічных змяненняў краін-удзельніц Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і Саюза Незалежных Дзяржаў.
«Эканамічная сітуацыя, якая зараз склалася, дае нам пэўныя выклікі, і мы павінны шукаць адказы на іх. У Беларусі рынак ацэначнай дзейнасці стабільны: працуюць больш за 650 дзяржаўных ацэншчыкаў, выдадзена 1300 сертыфікатаў на аказанне ацэначных паслуг індывідуальным прадпрымальнікам, юрыдычным асобам. Скарачаць колькасць ацэншчыкаў не плануецца, каб захаваць здаровую канкурэнцыю і, адпаведна, якасць паслуг», – сказаў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч, вітаючы ўдзельнікаў з'езда.
Актуальнасць паслуг па ацэнцы маёмасці застаецца надзвычай высокай ва ўсіх краінах ЕАЭС. З 1 студзеня 2025 года ў гэтай міжнароднай арганізацыі плануецца запусціць адзіны рынак паслуг па ацэнцы маёмасці. Дзмітрый Матусевіч адзначыў, што яго стварэнне стане дапамагаць развіццю ацэначнага бізнесу, дазволіць дадаткова гарантаваць абарону праў спажыўцоў і інтарэсы пастаўшчыкоў паслуг ва ўсіх краінах Еўразійскага эканамічнага саюза.
У ходзе двухдзённага з'езда ўдзельнікі абмяркуюць два блока пытанняў: рэгуляванне ацэначнай дзейнасці ў цяперашняй эканамічнай і палітычнай сітуацыі, а таксама тэхнічнае нарміраванне ў ацэначнай дзейнасці.