Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Беларусі павялічваецца колькасць зарэгістраваных аб'ектаў нерухомай маёмасці

Па стане на 31 снежня 2018 года агульная колькасць аб'ектаў, інфармацыя аб якіх знаходзіцца ў Рэгістры нерухомай маёмасці, склала больш за 7,968 мільёна. Такія даныя змешчаны ў Гадавой справаздачы-2018 «Зводныя паказчыкі сістэмы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй у Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаванай Нацыянальным кадастравым агенцтвам Дзяржкаммаёмасці.

Сярод усіх зарэгістраваных аб'ектаў нерухомай маёмасці доля зямельных участкаў – 32,3 %, капітальных збудаванняў – 30,6 %, ізаляваных памяшканняў – 37,1 %,  гаворыцца ў справаздачы.

За ўвесь 2018 год Рэгістр нерухомай маёмасці папоўніўся інфармацыяй больш чым аб 182 547 аб'ектах нерухомай маёмасці. У той за час тэмп прыросту Рэгістра нерухомай маёмасці новымі аб'ектамі знізіўся.


Апошнія навіны