Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Брэсцкай вобласці прададзены дзяржаўны пакет акцый ААТ «Брэсцкае піва» у памеры 89,7% статутнага фонда

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 ліпеня 2020 г. «Аб адчужэнні акцый» і на падставе рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 13 ліпеня 2020 г. № 377 «Аб адчужэнні акцый адкрытага акцыянернага таварыства «Брэсцкае піва» пакет акцый ААТ «Брэсцкае піва» (89,7301% статутнага фонда) прададзены «Мульцігруп Трэйд» (Рэспубліка Балгарыя).

З пакупніком быў заключаны дагавор куплі-продажу і ў мінулую пятніцу акцыі пераведзены на рахунак уладальніка.

Пакупнік абавязаны выканаць наступныя ўмовы:
  • заплаціць у абласны бюджэт кошт ад продажы акцый (6 600 000 беларускіх рублёў) з унясеннем сумы ў растэрміноўку на працягу 10 гадоў без індэксацыі выплат;
  • інвесціраваць у гэты ж перыяд у ААТ «Брэсцкае піва» не менш 25 000 000 беларускіх рублёў для мэт мадэрнізацыі вытворчасці і (або) папаўнення абаротных сродкаў;
  • забяспечыць на працягу 10 гадоў у таварыстве заработную плату работнікаў за кожны год не менш за ту, якая склалася ў 2019 годзе, а таксама ў гэты ж перыяд забяспечыць за кожны год колькасць работнікаў таварыства не менш, чым у 2019 годзе;
  • не ажыццяўляць без узгаднення з Брэсцкім аблвыканкамам у перыяд выканання ўмоў змяненне асноўнага віду дзейнасці таварыства;
  • не ажыццяўляць без узгаднення з Брэсцкім аблвыканкамам у перыяд выканання вышэйназваных абавязацельстваў адчужэнне 50 і болей адсоткаў акцый ААТ «Брэсцкае піва», якія належаць пакупніку.
Да поўнага выканання пакупніком абавязацельстваў устаноўлена забарона на адчужэнне прададзеных акцый або распараджэнне імі іншым спосабам (акрамя выпадку, калі новы ўласнік возьме на сябе выкананне адзначаных ўмоў).

У цяперашні час прапрацоўваецца пытанне па рэструктурызацыі абавязкаў ААТ «Брэсцкае піва» перад бюджэтам. Пакупніком сумесна з таварыствам праводзіцца работа па выхадзе ААТ «Брэсцкае піва» з працэдуры санацыі для наступнага паўнацэннага кіравання пакупніком набытым актывам з мэтай выканання прынятых на сябе абавязацельстваў.


Апошнія навіны