Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Дзяржкаммаёмасці сёння пройдзе пасяджэнне Экспертна-кансультатыўнага савета па ацэначнай дзейнасці

Члены Экспертна-кансультатыўнага савета па ацэначнай дзейнасці пры Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь плануюць разгледзець некалькі актуальных пытанняў.

У прыватнасці, адзін з іх тычыцца прапаноў рабочай групы, створанай загадам Дзяржаўнага камітэта па маёмасці ад 15 сакавіка 2019 года № 45, па пытанні ўнясення змяненняў у парадак вызначэння ацэначнага і рыначнага кошту  аб'ектаў грамадзянскіх праў у частцы замены агульных індэксаў змянення кошту будаўніча-мантажных работ з улікам кошту матэрыяльных рэсурсаў па абласцях і г. Мінску да кошту ў базісных коштах на 1 студзеня 2006 года і да кошту ў базісных коштах 1991 года, якія распрацоўваецца і даводзяцца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь да 1 лютага 2019 года, на іншыя каэфіцыенты або індэксы.

Таксама на пасяджэнні ЭКС будуць прадстаўлены вынікі мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння дзяржаўнага рэестра ацэншчыкаў і даложана аб мерапрыемствах, якія забяспечваюць яго функцыянаванне з 1 студзеня 2020 года

Апошнія навіны