Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

У Гомельскай вобласці становіцца больш жадаючых набыць дзяржаўную нерухомую маёмасць на электронных таргах і расце колькасць продажаў маёмасці пры дапамозе інтэрнэт-аўкцыёнаў

Як паведамілі ў камітэце «Гомельаблмаёмасць», калі ў 2018 годзе ў вобласці было арганізавана ўсяго 6 электронных таргоў па продажы 55 лотаў, то ўжо ў першым паўгоддзі цяперашняга года камітэтам «Гомельаблмаёмасць» праведзена 5 такіх аўкцыёнаў па 44 лотах. Выдатна, што ўсе электронныя таргі 2019 года былі выніковымі.

На сённяшні дзень на электронных таргах у Гомельскай вобласці з пачатку года прададзена 10 аб'ектаў, па 6-ці з якіх разгарнуўся актыўны торг. Да прыкладу, па адным з лотаў у абласным цэнтры таргі працягваліся болей чатырох гадзін.

Аб узросце інтарэсу з боку суб'ектаў гаспадарання да электроннай формы правядзення аўкцыёнаў кажа той факт, што за ўвесь 2018 год на  ўдзел у электронных таргах паступіла 25 заявак, а ў 2019 годзе – 47.

27 чэрвеня 2019 года на чарговых электронных таргах быў прададзены будынак нявызначанага прызначэння з гаражамі ў горадзе Гомелі.

З улікам таго, што да ўдзелу ў таргах была пададзена 1 заяўка, лот быў прададзены па пачатковым кошце, павялічаным на 5%. Кошт продажу склаў болей 280 тысяч рублёў. Новы ўласнік плануе адкрыць тут адміністрацыйна-гандлёвы аб'ект.

Наступныя электронныя таргі аб'яўлены на 23 ліпеня 2019 года. Падрабязная інфармацыя на сайце ЭТП «БУТБ – МАЁМАСЦЬ».

Заявы для ўдзелу ў таргах прымаюцца па 17 ліпеня ў ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца, д. 2, а таксама яе філіялах, якія размешчаны ва ўсіх абласных цэнтрах краіны.

Па пытаннях удзелу ў таргах можна звяртацца па тэлефонах біржы ў Мінску: (17) 309-32-49, (17) 309-32-09, (17) 309-32-38, (232) 70-05-40, і камітэта «Гомельаблмаёмасць»: (232) 70-36-43, (232) 70-38-49.

Апошнія навіны