Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Узрасла эфектыўнасць работы арганізацый холдынгу «Белрэсурсы»

У холдынгу «Белрэсурсы» за сем месяцаў цяперашняга года захавана і замацавана станоўчая дынаміка асноўных паказчыкаў эфектыўнасці.

Так, рэнтабельнасць продажу за студзень–ліпень 2020 г. перавысіла паказчык аналагічнага перыяду мінулага года на 0,31%. Прыбытку ад рэалізацыі атрымана ў 1,2 разу больш, чым за адпаведны перыяд 2019 г.

Апрача гэтага, арганізацыямі холдынгу атрымана чыстага прыбытку ў 1,6 разу больш мінулагодняга, што дазваляе паспяхова рэалізоўваць праграмы іх вытворчага і сацыяльнага развіцця.

Традыцыйна таварыствы холдынгу «Белрэсурсы» не маюць запазычанасцей па выплатах у бюджэт і забяспечваюць выплаты заработнай платы супрацоўнікам ва ўстаноўленыя тэрміны.


Апошнія навіны