Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Вынікі сумеснага беларуска-шведскага праекта «Удасканальванне сістэмы кіравання зямельнымі рэсурсамі і гарадскім развіццём у Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем сучасных метадаў і тэхналогій» падвядуць у Мінску ў лістападзе

Як паведамілі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве Дзяржкаммаёмасці, міжнародная канферэнцыя ў беларускай сталіцы пройдзе з удзелам прадстаўнікоў арганізатараў праекта (ГА «Зямельная рэформа» і Нацыянальная адміністрацыя Швецыі па картаграфіі, кадастру і зямельнай рэгістрацыі (Lantmateriet), экспертаў і яго ўдзельнікаў (Дзяржкаммаёмасці, Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА), Міністэрства па падаткам і зборам, УП «БелНДІПгорадабудаўніцтва») і другіх  запрошаных.

Праграму будучага мерапрыемства абмяркуюць на пасяджэнні круглага стала, які будзе арганізаваны ў рамках сёлетняга візіту эксперта ў галіне кадастравай ацэнкі нерухомай маёмасці Нацыянальнай адміністрацыі па картаграфіі, кадастру і зямельнай рэгістрацыі Каралеўства Швецыі Lantmateriet.

Мэта праекта «Удасканальванне сістэмы кіравання зямельнымі рэсурсамі і гарадскім развіццём у Рэспубліцы Беларусь з выкарыстаннем сучасных метадаў і тэхналогій» – удасканальванне методыкі масавай рэгістрацыі і масавай ацэнкі нерухомай маёмасці для мэт падаткаабкладання і іншых мэт; парадку падаткаабкладання нерухомай маёмасці, сістэмы падатковага кантролю; тэрытарыяльнага планавання ў гарадах. Праект стаў шостым за 20 гадоў сумеснай работы Беларусі і Швецыі.

З 10 па 13 верасня 2019 года ў рамках яго рэалізацыі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве праходзіць завяршальны візіт спецыяліста Lantmateriet Ханса Сёдерблюма.

Падчас рабочых сустрэч эксперт Lantmateriet прадставіць беларускім спецыялістам вопыт Швецыі ў выкарыстанні новых тэхналогій (распрацоўка новага ПЗ) для масавай ацэнкі. Таксама эксперт раскажа аб уплыве памеру зямельнага ўчастка на кошт аб'екта нерухомай маёмасці пры масавай і індывідуальнай ацэнцы (жылой, вытворчай, камерцыйнай нерухомай маёмасці), аб тым, якая доля кошту зямельнага ўчастка ў агульным рыначным кошце шведскай нерухомай маёмасці для жылых, прамысловых і камерцыйных аб'ектаў (метады разліку, атрыманыя залежнасці, разлік долі пры адсутнасці рынку зямельных участкаў) і для чаго ў працэсе масавай ацэнкі ў Швецыі прыцягваюцца мясцовыя эксперты (неабходнасць, арганізацыя працэсу, асноўныя этапы, удзельнікі і іх ролі, прафесійныя патрабаванні, цэнаўтварэнне працэсу прыцягнення экспертаў).

У сваю чаргу спецыялісты НКА выйдуць з дакладамі на тэмы: доля кошту зямельнага ўчастка ў агульным рыначным кошце нерухомай маёмасці для жылых, прамысловых і камерцыйных аб'ектаў; сумесны ўплыў некаторых карэкціровак пры разліку кошту жылой нерухомай маёмасці (кватэры).

Рабочая мова сустрэч – англійская (без удзелу перакладчыка).


Апошнія навіны