Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Зменены парадак прыняцця рашэнняў аб прыватызацыі маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці

З 18 красавіка 2020 г. уступае ў сілу рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 4 сакавіка 2020 г. № 172 «Аб парадку прыняцця рашэнняў аб прыватызацыі маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці», якім вызначаны новы парадак прыняцця рашэнняў аб прыватызацыі акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў і прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў камунальных унітарных прадпрыемстваў, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці і маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці Мінскай вобласці.

Рашэнне накіравана на комплексную рэалізацыю эканамічных і сацыяльных інтарэсаў Мінскай вобласці як уласніка маёмасці.

Ім прадугледжваецца пашырэнне ўдзелу дэпутацкага корпуса ў разглядзе і абмеркаванні такіх важных пытанняў як прыватызацыя акцый і прадпрыемстваў, якія закранаюць, у тым ліку, правы і законныя інтарэсы грамадзян. Яго ўвядзенне дазволіць узмацніць галоснасць, адкрытасць і празрыстасць прыняцця рашэнняў па пытаннях прыватызацыі.


Апошнія навіны