Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь
Літрэеў Аляксандр Віктаравіч
Намеснік Старшыні

 
  • Біяграфія
  • Курыруемыя пытанні

Літрэеў Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся 29 сакавіка 1957 года ў в. Маляцічы Крычэўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1979 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага сцяга сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Землеўпарадкаванне».

З 1979 па 1980 год – інжынер-землеўпарадчык Брэсцкага філіяла інстытута «Белдзіпразем», г. Брэст.

З 1980 па 1986 год – галоўны інжынер-землеўпарадчык упраўлення сельскай гаспадаркі Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці.

З 1986 па 1991 год – вядучы інжынер па землеўпарадкаванні Камянецкага РАПА; галоўны інжынер-землеўпарадчык Камянецкага РАПА.

З 1991 па 1999 год – начальнік аддзела па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, г. Каменец Брэсцкай вобласці; загадчык аддзела па зямельных рэсурсах і землеўпарадкаванні; намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Брэсцкай вобласці, г. Камянец Брэсцкай вобласці.

З 1999 па 2000 год – начальнік аддзела па зямельных рэсурсах і землеўпарадкаванні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2000 па 2002 год – першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь.

З 2002 па 2006 год – намеснік Старшыні Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2006 года і па цяперашні час – намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.


Зямельных адносін (у тым ліку землеўпарадкавання), геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, геаграфічных інфармацыйных сістэм, нагляду за прытрымліваннем правяраемымі суб’ектамі заканадаўства аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, эканамічнага аналізу, развіцця галіны і інфарматызацыі, дзяржаўных і іншых закупак тавараў (работ, паслуг), работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, справаводства, грамадзянскай абароны, узаемадзеяння з прафсаюзам, у тым ліку падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў па напрамках дзейнасці, якія курыруюцца.