Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Парадак разгляду зваротаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб


Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (далей 
– Дзяржкаммаёмасць)  разглядае пытанні, выкладзеныя ў зваротах, у межах кампетэнцыі, у адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Аб ходзе разгляду зваротаў можна ўдакладняць з 9.00 да 13.00 гадзін, з 14.00 да 18.00 гадзін штодзённа (акрамя суботы, нядзелі) па тэлефонах:

  • грамадзяне  – +375 17 288-27-76
  • юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі    – +375 17 284-66-45
Пісьмовыя і электронныя звароты, якія змяшчаюць пытанні, рашэнне якіх не датычыцца да кампетэнцыі Дзяржкаммаёмасці, на працягу пяці рабочых дзён накіроўваюцца для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй з апавяшчэннем заяўнікоў у той жа тэрмін, або ў той жа тэрмін пакідаюць звароты без разгляду па сутнасці і паведамляюць заяўнікаў аб тым, у якую арганізацыю і ў якім парадку трэба звярнуцца для рашэння пытанняў, выкладзеных у зваротах.

Абавязковаму прыёму і рэгістрацыі падлягаюць звароты, якія пададзены ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да зваротаў.

Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай або электроннай форме, а таксама выкладаюцца ў вуснай форме. Пісьмовыя звароты падаюцца нарачна (кур’ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў. Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму.

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь  або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • пераказ сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • пераказ сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.
Заяўнікі абавязаны:

  • выконваць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб;
  • падаваць звароты ў арганізацыі, індывідуальным прадпрымальнікам у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй;
  • ветліва ставіцца да работнікаў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і іх работнікаў, не дапускаць выкарыстання нецэнзурных або зняважлівых слоў або выказванняў;
  • своечасова інфармаваць арганізацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў аб змяненні свайго месца жыхарства (месца знаходжання) або месца знаходжання ў перыяд разгляду звароту.
Тэрміны пры разглядзе зваротаў.

Пісьмовыя і электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней пятнаццаці дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі.
Тэрмін разгляду зваротаў лічыцца з дня, які ідзе следам за днём рэгістрацыі зваротаў. Калі апошні дзень тэрміну разгляду зваротаў трапляе на нерабочы дзень, то днём сканчэння тэрміну лічыцца першы наступны за ім рабочы дзень.

Заяўнік мае права на адзыў свайго пісьмовага або электроннага звароту ў Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь. 

У Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь вядзецца і даецца па першым патрабаванні Кніга заўваг і прапаноў (г. Мінск, зав.Чырваназоркавы, 12, кабінет № 224, унутраны тэл. 100).