Беларускі павільён на ВДНГ кардынальна зменіцца
Рэканструкцыя беларускага павільёна на ВДНГ пашырыць патэнцыял аб'екта. У Маскве падрабязна абмеркавалі рэалізацыю дызайн-праекта па яго тэхнічным перааснашчэнні. Так, плануецца перавесці гандаль у больш сучасны фармат, павялічыць гандлёвыя плошчы і пашырыць асартымент тавараў. Акрамя таго, на базе рознічных магазінаў арганізуюць работу шоурумаў. А максімальна шырокую лінейку прадставяць у інтэрнэт-сегменце. Праз маркет-плейс будуць арганізаваны і аптовыя продажы.
«Мы ўжо адкрылі спецыяльную гандлёвую пляцоўку, на якой у дадзены момант ёсць каля 14 тысяч найменняў тавару. Мы вядзем перагаворы з нашымі калегамі вядучых канцэрнаў, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, каб колькасць гэтых тавараў павялічвалася. На дадзеным этапе ў павільёне 110 прадпрыемстваў. Я думаю, што праз электронную гандлёвую пляцоўку іх можа значна больш», – сказаў Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч.
Гэта іміджавы аб'ект для краіны – штодзённа пляцоўку наведваюць каля 5 тысяч чалавек. І гэта лічба імкліва расце. Рэканструкцыя можа пачацца ўжо ў наступным годзе. Зараз распрацоўваецца ўся праектна-каштарысная дакументацыя. На час рэканструкцыі гандаль прыпыняць.
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.