Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Мінскаблмаёмасць прапаноўвае патэнцыяльным пакупнікам набыць нерухомую маёмасць, размешчаную ў адным з самых маляўнічых куткоў сталічнага рэгіёну – Лагойшчыне

На таргі, якія здзейсняцца 19 верасня 2019 года, выстаўляецца нерухомая маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці Лагойскага раёна ў колькасці дванаццаці аб'ектаў. Гэта аб'екты нерухомай маёмасці, сярод якіх будынкі сельскіх дамоў культуры, дзіцячых садоў, школ, будынак лазні. Пачатковы кошт іх продажу паніжаны ад 20 да 80 працэнтаў.

У далейшым дадзеную нерухомую маёмасць можна выкарыстоўваць для размяшчэння аб'ектаў адміністрацыйна-гаспадарчага, вытворчага, складскога, гандлёвага прызначэння і інш. Зямельныя ўчасткі, неабходныя для абслугоўвання адчужальнай маёмасці, даюцца ў арэнду тэрмінам на 20 і 50 гадоў без продажу права заключэння дагавора арэнды.

У аб'ектаў нерухомай маёмасці не проста выгаднае геаграфічнае  месцаразмяшчэнне. За маляўнічую ўзгорыстую мясцовасць Лагойщину называюць беларускай Швейцарыяй. Раён размешчаны на поўначы Мінскай вобласці, працягласць з поўначы на поўдзень 90 км, з захаду на ўсход 80 км. На поўначы яго тэрыторыя мяжуе з Докшыцкім раёнам Віцебскай вобласці, на паўднёвым усходзе – з Мінскім і Смалявіцкім раёнамі, на ўсходзе – з Барысаўскім раёнам, на захадзе – з Вілейскім.

Канчатковы тэрмін прыёму заяў на ўдзел у аўкцыёне (з дакументамі, якія дадаюцца да заявы) –17 верасня 2019 г. у 12.00.

Падрабязную інфармацыю аб гэтых і іншых выстаўленых на продаж аб'ектах нерухомай маёмасці можна атрымаць на сайце камітэта «Мінскаблмаёмасць»  у раздзеле «Аўкцыёны» або па тэлефонах у Мінску:  (017) 228 60 13; (017) 500 47 11.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/minskablmaemasts-prapanouvae-patentsyjalnym-pakupnikam-nabyts-neruxomuju-maemasts-razmeshchanuju-u-adnym-z-5878/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.