Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

«Вялікі гістарычны атлас Беларусі» прэзентуюць на 32-й Маскоўскай міжнароднай выстаўцы-кірмашу

Выстаўка праходзіць у расійскай сталіцы 4-8 верасня 2019 года ў павільёне № 75 ВДНГ. Рэспубліка Беларусь прымае ў ёй удзел па запрашэнні Федэральнага агенцтва па друку і масавых камунікацыях Расійскай Федэрацыі ў статусе Ганаровага госця.
 
На Нацыянальным стэндзе Рэспублікі Беларусь будзе прадстаўлена прадукцыя, якая выпускаецца РУП «Белкартаграфія», а таксама пройдзе прэзентацыя ўнікальнага выдання «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» у 4-х тамах.
 
Удзел у выставе дазволіць устанавіць новыя прафесійныя і творчыя кантакты паміж беларускімі і расійскімі аўтарамі, кнігавыдаўцамі і кнігараспаўсюджвальнікамі, будзе дапамагаць рэалізацыі новых сумесных беларуска-расійскіх выдавецкіх праектаў, дазволіць прадэманстраваць дасягненні беларускай кнігавыдавецкай сферы не толькі расійскім калегам, але і прадстаўнікам другіх краін.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія» на выстаўцы–кірмашу ў Маскве прадстаўляюць дырэктар прадпрыемства Іна Шлык і галоўны рэдактар Галіна Ляхава.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.gki.gov.by/by/about-press-news-by/view/vjaliki-gistarychny-atlas-belarusi-prezentujuts-na-32-j-maskouskaj-mizhnarodnaj-vystautsy-kirmashu-5880/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.