Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Кантрольная (наглядная) дзейнасць

10.12.2018 | 12:23

Крытэрыi ацэнкi ступенi рызыкi
Тыповыя парушэннi, якiя выяўлены ў ходзе праверак
Нарматыўная прававая база
Метадалагiчныя дакументы
Форма кантрольнага спiсу пытанняў (чэк-лiста)


Агульныя звесткі аб кантрольнай (нагляднай) дзейнасці

Адзіны парадак арганізацыі і правядзення праверак, правы і абавязкі ўдзельнікаў кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 г. № 510 "Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Сферамі кантрольнай (нагляднай) дзейнасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца:

З прыняццем Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2017 г. № 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці" зменены падыход да планавання праверак.
Так, адбор суб'ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак ажыццяўляецца на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. Такія крытэрыі вызначаюцца кантралюючымі (нагляднымі) органамі па ўзгадненні з Міжведамасным саветам па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, створаным пры Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, на падставе методыкі фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 студзеня 2018 г. № 43.

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь для адбору правяраемых суб'ектаў пры правядзенні выбарачнай праверкі ў сваіх сферах кантролю (нагляду) распрацаваны крытэрыі ацэнкі ступені рызыкі і зацверджаны загадам ад 15 лютага 2018 г. № 27.

Зводныя планы праверак фармiруюцца на паўгоддзе і ва ўстаноўленым парадку ўключаюцца ў планы выбарачных праверак у абласцях і ў г. Мінску. Азнаёміцца з планамі выбарачных праверак можна на афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.gki.gov.by/by/activity_branches-control-by/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.