Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Улік і распараджэнне акцыямі

13.03.2019 | 12:02

Нарматыўная прававая база

Улік і распараджэнне акцыямі

Дзяржаўны камітэт па маёмасці выступае ад імя дзяржавы трымальнікамакцый, якія належаць Рэспубліцы Беларусь.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 красавіка 2006 г. № 277 ”Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынку каштоўных папер“ улік праў на акцыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў гаспадарчым вядзенні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, або яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у тым ліку ў гаспадарчым вядзенні камунальных унітарных прадпрыемстваў, ажыццяўляецца цэнтральным дэпазітарыем каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь. Цэнтральным дэпазітарыем каштоўных папер у Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца РУП ”Рэспубліканскі цэнтральны дэпазітарый каштоўных папер“ (РУП ”РЦДКП“).

Дзяржаўным камітэтам па маёмасці з РУП ”РЦДКП“ заключаны дэпазітарны дагавор і адкрыты рахунак ”дэпо“, на якім шляхам фіксацыі і захоўвання інфармацыі аб колькасці каштоўных папер ажыццяўляецца ўлік праў на акцыі.

Прыняцце акцый ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца шляхам іх залічэння на дадзены рахунак ”дэпо“, а адчужэнне акцый у камунальную ўласнасць або прыватную ўласнасць – шляхам спісання з рахунка і залічэння на рахунак ”дэпо“ новага ўласніка.

Распараджэнне акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, якія знаходзяцца ў валоданні і распараджэнні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, у працэсе прыватызацыі рэгулюецца заканадаўствам аб прыватызацыі.

У іншых выпадках пытанні распараджэння акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў, у тым ліку якія знаходзяцца ў аператыўным кіраванні або гаспадарчым вядзенні рэспубліканскіх юрыдычных асоб, рэгулююцца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169 ”Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю“.

Для даведкі.

Дзеянне названага Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не распаўсюджваецца:

-на набыццё ў дзяржаўную ўласнасць акцый (долей у статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў пры рэструктурызацыі ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі іх запазычанасці па выплатах у рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты;

-на распараджэнне акцыямі (долямі ў статутных фондах) гаспадарчых таварыстваў у працэсе прыватызацыі;

-на іншыя выпадкі, устаноўленыя дадзеным Указам.

 

Парадак падрыхтоўкі праектаў рашэнняў аб распараджэнні маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама аб набыцці маёмасці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лістапада 2019 г. № 767 ”Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. № 169“.




Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.gki.gov.by/by/activity_branches-estate-ashares-by/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.