Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Тэхнічная інвентарызацыя нерухомай маёмасці

10.12.2018 | 12:20

Нарматыўная прававая база

Законам Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2002 года «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй» (далей – Закон аб дзяржаўнай рэгістрацыі) вызначана, што тэхнічная інвентарызацыя нерухомай маёмасці – гэта збор, устанаўленне і апрацоўка звестак аб наяўнасці, месцазнаходжанні, складзе, плошчы і другіх характарыстыках, стане, кошце нерухомай маёмасці на падставе вынікаў абследавання нерухомай маёмасці ў натуры. 

Пасля прыняцця Закона аб дзяржаўнай рэгістрацыі і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2002 г. № 603 «Аб стварэнні сістэмы дзяржаўных арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй» у Рэспубліцы Беларусь была сфарміравана сістэма арганізацый па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй

1. Спецыяльна ўпаўнаважаны орган дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь у галіне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй – Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь (раней – Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь); 

2. Рэспубліканская арганізацыя па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй – навукова-вытворчае дзяржаўнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» (220005 г. Мінск, зав. Чырваназоркавы, 12, тэл.: (8-017) 285-39-26); 

3. Тэрытарыяльныя арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй: 
  
У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона аб дзяржаўнай рэгістрацыі спецыяльна ўпаўнаважаны орган дзяржаўнага кіравання ў галіне дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй (далей – спецыяльна ўпаўнаважаны орган дзяржаўнага кіравання) вызначае падставы прызначэння і парадку тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці, а таксама праверкі характарыстык нерухомай маёмасці пры ўчыненні рэгістрацыйных дзеянняў. 

У цяперашні час пытанні правядзення тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык нерухомай маёмасці ўрэгуляваны Інструкцыяй аб падставах прызначэння і парадку тэхнічнай інвентарызацыі нерухомай маёмасці, а таксама праверкі характарыстык нерухомай маёмасці пры ўчыненні рэгістрацыйных дзеянняў, зацверджанай пастановай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 24 сакавіка 2015 г. № 11 (далей — Інструкцыя № 11). 

Тэхнічная інвентарызацыя і праверка характарыстык нерухомай маёмасці на падставе артыкулаў 13 і 14 Закона аб дзяржаўнай рэгістрацыі ажыццяўляецца рэспубліканскай арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй і тэрытарыяльнымі арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй і іх адасобленымі структурнымі падраздзяленнямі (далей – арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі). 

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь другія арганізацыі не надзелены правам праводзіць тэхнічную інвентарызацыю і праверку характарыстык аб'ектаў нерухомай маёмасці са складаннем тэхнічных пашпартоў на іх для мэт далейшай дзяржаўнай рэгістрацыі такіх аб'ектаў. 

Згодна пункту 3 Інструкцыі № 11 тэхнічная інвентарызацыя і праверка характарыстык праводзіцца ў дачыненні да наступных відаў аб'ектаў нерухомай маёмасці, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь: капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), за выключэннем разбураных (пашкоджаных); незавершаных закансерваваных і незакансерваваных капітальных пабудоў; ізаляваных жылых і нежылых памяшканняў; машынамесцаў. 

Згодна пункту 3 Інструкцыі № 11 заказчыкам правядзення тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык з'яўляецца ўласнік нерухомай маёмасці, уладальнік іншых праў у дачыненні да нерухомай маёмасці, кандыдат у праваўладальнікі, наймальнік аб'екта нерухомай маёмасці або яго часткі, жыллёва-эксплуатацыйная арганізацыя, якая ажыццяўляе абслугоўванне жылога дома, арганізацыя, якая ажыццяўляе ацэнку і рэалізацыю нерухомай маёмасці, звернутай у даход дзяржавы, заказчык будаўніцтва, забудоўшчык, таварыства ўласнікаў, арганізацыя грамадзян-забудоўшчыкаў, асоба, якой прадастаўляецца зямельны ўчастак на падставе рашэння аб будучым адабранні зямельнага ўчастка для дзяржаўных патрэб і зносе размешчаных на ім аб'ектаў нерухомай маёмасці, мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, судовы выканаўца. 

Тэхнічнай інвентарызацыі падлягаюць ізноў створаныя або ўтвораныя ў выніку рэканструкцыі аб'екты нерухомай маёмасці, а таксама аб'екты нерухомай маёмасці, тэхнічная інвентарызацыя якіх не праводзілася. 

Варта адзначыць, што тэхнічнай інвентарызацыі падлягаюць капітальныя пабудовы (будынкі, збудаванні), якія адпавядаюць вызначэнню тэрміна «капітальная пабудова» Закона аб дзяржаўнай рэгістрацыі і адзначаюцца сукупнасцю рыс, адлюстраваных у Інструкцыі № 11. 

Праверка характарыстык нерухомай маёмасці прадстаўляе сабой абследаванне фактычнага стану аб'ектаў нерухомай маёмасці і зверка адпаведнасці іх фактычнага стану з данымі інвентарнай справы адпаведнага аб'екта нерухомай маёмасці і данымі адзінага дзяржаўнага рэгістра нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй. 

Дакументы, якія прадастаўляюцца грамадзянамі для правядзення тэхнічнай інвентарызацыі або праверкі характарыстык нерухомай маёмасці (далей – тэхнічная інвентарызацыя), прыведзены ў пунктах 12 і 13 Інструкцыі № 11, юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі – у пунктах 14 і 15 Інструкцыі № 11. 

Згодна пункту 37 Інструкцыі № 11 тэхнічная інвентарызацыя, праверка характарыстык, камісійнае абследаванне аб'ектаў нерухомай маёмасці да 1500 кв.м, у тым ліку плошчавых пабудоў плошчай да 1500 кв.м, а таксама лінейных пабудоў працягласцю да 1500 м, аб'ёмных пабудоў аб'ёмам да 5000 куб.м, вышынных пабудоў вышынёй да 100 м ажыццяўляюцца ў тэрмін не болей пятнаццаці рабочых дзён. 

Тэхнічная інвентарызацыя, праверка характарыстык, камісійнае абследаванне аб'ектаў тэхнічнай інвентарызацыі, плошча якіх перавышае 1500 кв.м, у тым ліку плошчавых пабудоў плошчай больш за 1500 кв.м, а таксама лінейных пабудоў працягласцю больш за 1500 м, аб'ёмных пабудоў аб'ёмам больш за 5000 куб.м, вышынных пабудоў вышынёй больш за 100 м ажыццяўляецца ў тэрмін, вызначаны ў дагаворы на выкананне работ арганізацыяй па дзяржаўнай рэгістрацыі зыходзячы з мяркуемага аб'ёму і складанасці работ, нарматываў часу на іх правядзенне і тэрмінаў выканання абавязацельстваў, якія ўзнікаюць з дагавора на выкананне работ. 

Па выніках правядзення тэхнічнай інвентарызацыі і праверкі характарыстык на аб'екты нерухомай маёмасці састаўляюцца тэхнічныя пашпарты або ведамасці тэхнічных характарыстык. 

Тэхнічны пашпарт – гэта дакумент, які састаўляецца па выніках тэхнічнай інвентарызацыі або праверкі характарыстык нерухомай маёмасці і ўтрымлівае апісанне фактычнага стану аб'екта нерухомай маёмасці, звесткі аб плошчы і другіх яго характарыстыках, інвентарны нумар, адрас (месцазнаходжанне) і другія даныя аб аб'екце. 

Тэхнічны пашпарт з'яўляецца адным з дакументаў, якія прадастаўляюцца для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі стварэння або змянення нерухомай маёмасці. 

Ведамасць тэхнічных характарыстык нерухомай маёмасці – гэта дакумент, які састаўляецца па выніках тэхнічнай інвентарызацыі або праверкі характарыстык пабудаваных, а таксама змененых самавольна або ў парушэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб'ектаў нерухомай маёмасці, які ўтрымлівае апісанне фактычнага стану аб'екта нерухомай маёмасці, звесткі аб плошчы і другіх яго характарыстыках, адрас (месцазнаходжанне) і другія даныя аб аб'екце. 

Ведамасці тэхнічных характарыстык выдаюцца для прадастаўлення ў мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы з мэтай прыняцця імі ў адпаведнасці з заканадаўствам рашэнняў у дачыненні да адпаведнага аб'екта нерухомай маёмасці. 

Пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2012 г. № 160 «Аб адраснай сістэме» вызначана, што Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь з'яўляецца ўладальнікам адраснай сістэмы, забяспечвае стварэнне і вядзенне рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь, вызначае парадак прысваення, змянення, спынення існавання адрасоў і ўнясення выпраўленняў у гэты рэестр, парадак сістэматычнага прысваення адрасоў, прадастаўлення інфармацыі з рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак доступу да яго інфармацыі. 

У цяперашні час Інструкцыяй аб парадку вядзення адраснай сістэмы, зацверджаная пастановай Дзяржкаммаёмасці ад 15 жніўня 2012 г. № 27, вызначаны парадак прысваення, змянення, спынення існавання адрасоў, урэгуляваны пытанні стварэння і вядзення рэестра адрасоў Рэспублікі Беларусь (далей – рэестр адрасоў), а таксама вызначаны парадак прадастаўлення інфармацыі з рэестра адрасоў і парадак доступу да інфармацыі рэестра адрасоў.



Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.gki.gov.by/by/activity_branches-inv-by/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.