Версія для друку
Памер шрыфту
+
Фота
Друк

Прамыя тэлефонныя лініі

13.12.2018 | 18:58

Старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і яго намеснікамі «прамая тэлефонная лінія» праводзіцца па графіку кожную суботу з 9.00 да 12.00 гадзін.
     
 
 
Графік правядзення «прамых тэлефонных ліній» у  Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь 
 


Пры звароце на «прамую тэлефонную лінію» грамадзянін павінен паведаміць сваё прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), даныя аб месцы жыхарства і (або) работы (навучанні), а прадстаўнік юрыдычнай асобы – прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (пры яго наяўнасці), найменне юрыдычнай асобы, якую ён прадстаўляе і яе юрыдычны адрас, выкласці сутнасць звароту.

У ходзе «прамой тэлефоннай лініі» грамадзянам і юрыдычным асобам даюцца поўныя і вычарпальныя адказы на пастаўленыя імі пытанні ў межах кампетэнцыі.

Пры неабходнасці праводзіцца дадатковае вывучэнне пытання, спецыяльная праверка або запыт адпаведнай інфармацыі. Аб выніках разгляду такіх зваротаў, не вырашаных у ходзе «прамой тэлефоннай лініі», грамадзяне і юрыдычныя асобы паведамляюцца ў пятнаццацідзённы тэрмін з дня рэгістрацыі зваротаў або тэрмін разгляду зваротаў можа быць прадоўжаны да аднаго месяца.

У выпадку, калі зварот або асобныя пастаўленыя ў ім пытанні, якія паступілі ў ходзе «прамой тэлефоннай лініі», не датычацца да кампетэнцыі, грамадзяніну і юрыдычнай асобе растлумачваецца, у якую арганізацыю ім трэба звярнуцца. Такія звароты не падлягаюць рэгістрацыі.


Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://www.gki.gov.by/by/pryamie_linii-by/
© Дзяржкаммаёмасць, 2008-2019
Рэспубліка Беларусь
зав. Чырваназоркавы, 12, 220005, г. Мінск
Выкарыстанне інфармацыі сайта ў камерцыйных мэтах магчыма толькі з дазволу Дзяржкаммаёмасці. Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта Дзяржкаммаёмасці спасылка на крыніцу абавязковая.