Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Беларусь прадставіць свой вопыт у картографа-геадэзічным забеспячэнні аэранавігацыі на 20-ым пасяджэнні Каардынацыйнай камісіі па аэранавігацыі ў Маскве

У 2019 годзе спаўняецца 25 гадоў Каардынацыйнай камісіі па аэранавігацыі (ККА). Гэтай падзеі прысвечана правядзенне ў расійскай  сталіцы з 19 па 21 лістапада 2019 года яе пасяджэння з павесткай «Павышэнне эфектыўнасці і нарошчванне аэранавігацыйнага патэнцыялу ў дзяржавах-удзельніцах Пагаднення». Па запрашэнні кіраўніцтва Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта (МАК) у рабоце ККА прымае ўдзел дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія» Сяргей Забагонскі.

На пасяджэнне таксама запрошаны прадстаўнікі авіяцыйных адміністрацый, правайдэраў аэранавігацыйных паслуг дзяржаў-удзельніц Пагаднення аб грамадзянскай авіяцыі і аб выкарыстанні паветранай прасторы, авіяцыйнай прамысловасці, навуковых і навучальных устаноў грамадзянскай авіяцыі, а таксама міжнародных арганізацый.

На пасяджэнні ККА будуць разгледжаны пытанні развіцця аэранавігацыйных сістэм, забеспячэння бяспекі палётаў, ваенна-грамадзянскай каардынацыі ў галіне арганізацыі паветранага руху (АрПР), інтэграцыі беспілотных паветраных судоў у агульную паветраную прастору, метэаралагічнага забеспячэння палётаў, а таксама ўдасканальвання АрПР і выкарыстання паветранай прасторы.

Асобны блок адведзены пытанням геадэзічнага забеспячэння аэранавігацыі. Бачанне і рашэнне гэтых пытанняў будзе адлюстравана ў дакладзе, падрыхтаваным спецыялістамі дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія».


Апошнія навіны