Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Камітэт «Мінскгармаёмасць» запрашае на аўкцыёны па продажы аб'ектаў нерухомасці ў горадзе Мінску, якія адбудуцца 3-га, 4-га, 5-га і 27-га верасня 2019 года.

У пачатку восеньскага сезона камітэт дзяржаўнай маёмасці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта запрашае да ўдзелу ў аўкцыёнах па продажы дзяржаўных аб'ектаў нерухомай маёмасці.

На 3 верасня 2019 года запланаваны аўкцыён па продажы ізаляваных памяшканняў 3Н, 4Н, 5Н, 6Н па вул. Радыяльнай, 36а ў г.Мінску, памяшканні размешчаны ў жылым доме на 1-м, 2-м, 3-м, 4-м паверхах адпаведна.
 
На аўкцыёне 4 верасня 2019 года жадаючыя могуць набыць ізаляванае памяшканне па вул.Сувязістаў, 6-1, плошчай 433,0 кв.м, пачатковы кошт продажу - 188 тысяч рублёў.

5 верасня 2019 года на аўкцыён выстаўлена нерухомая маёмасць па вул.Аўтамабілістаў, 4 у г.Мінску і права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка, на якім яно размешчана, з паніжэннем цаны на 80%. Пачатковы кошт продажу складае 297 596 рублёў 49 капеек.

На 27 верасня 2019 года прызначаны аўкцыён па продажы капітальнага будынка па пер.Альшэўскага, 7/9 у г.Мінску і права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка для яго абслугоўвання. Пачатковая цана маёмасці зніжана на 20% і складае 3 913 037 рублёў 92 капейкі.

Больш падрабязна - на афіцыйным сайце Мінгарвыканкама ў раздзеле Камітэта дзяржаўнай маёмасці.
Па пытаннях звяртайцеся па тэлефонах (017) 289 11 27 200 20 89, (017) 222 44 69.



Апошнія навіны