Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Нацыянальным кадастравым агенцтвам Дзяржкаммаёмасці абноўлены два слаі Публічнай кадастравай карты Рэспублікі Беларусь

На электронным рэсурсе стала даступная інфармацыя па дэпутатах, абраных у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь, а таксама абноўлены слой з пазначанымі зонамі, дзе забаронены палёты авіямадэлей.
У адзін клік карыстальнік можа атрымаць даныя пра прозвішча, імя і імя па бацьку кандыдата ў дэпутаты, які перамог у той або іншай выбарчай акрузе.

Таксама пасля афіцыйнага апублікавання на Нацыянальным прававым партале Беларусі пастановы Мінабароны, якая датычыцца забароненых месцаў для авіямадэлей, на Публічнай кадастравай карце абноўлены адпаведны слой «Зоны, забароненыя для выкарыстання авіямадэлей/забароненыя/небяспечныя».

Колькасць забароненых для палётаў зон з 80 павялічылася да 318. Іх каардынаты запісваюцца ў фармаце «градусы і дзесятковыя хвіліны» у адрозненне ад болей ранняй сістэмы «градусы, хвіліны і секунды шыраты і даўжыні».


Апошнія навіны