Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Прыклады лепшых сусветных практык рэгістрацыі нерухомай маёмасці абмяркуюць у Мінску

18-19 верасня 2019 года ў беларускай сталіцы пройдзе міжнародная канферэнцыя: «Прыклады лепшых практык рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў свеце: дасягненні і перспектывы», удзел у якой прымуць прадстаўнікі сістэм рэгістрацыі нерухомай маёмасці з Федэратыўнай Рэспублікі Германія, Арменіі, Азербайджана, Расіі, Украіны, Узбекістана, Паўднёвай Карэі, а таксама Рэспублікі Беларусь.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць ГУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва» (Рэспубліка Беларусь) і Таварыства па кіраванні і рэалізацыі зямель (Федэратыўная Рэспубліка Германія).

У ходзе канферэнцыі будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні нацыянальных сістэм рэгістрацыі нерухомай маёмасці краін удзельніц, а таксама перспектывы і прыклады ўкаранення навацый, тэндэнцыі будучага развіцця сістэмы рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў свеце.

У прыватнасці, беларускія спецыялісты азнаёмяць удзельнікаў канферэнцыі з нацыянальнай сістэмай дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў Рэспубліцы Беларусь, перспектывамі яе развіцця, а таксама з тым, як пры ўзаемадзеянні арганізацый па землеўпарадкаванні з арганізацыямі па дзяржаўнай рэгістрацыі, выкарыстоўваецца геапартал зямельна-інфармацыйнай сістэмы.
 
Нямецкія эксперты ў сваіх выступленнях удзеляць увагу пытанням парадку перахода права ўласнасці на зямельныя ўчасткі (па дагавору) у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і парадку рэгістрацыі там нерухомай маёмасці.

Аб дасягненнях і інавацыях нацыянальных сістэм дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, у тым або іншым тэматычным аспекце, раскажуць прадстаўнікі ўсіх краін, якія прымаюць удзел у канферэнцыі. У прыватнасці, Арменія прадставіць свой вопыт дзяржрэгістрацыі праў на нерухомую маёмасць у электроннай сістэме кіравання. Карэйскія спецыялісты раскажуць аб выкарыстанні падыходу «лічбавага двайніка» пры рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў Рэспубліцы Карэя.

Праграмай канферэнцыі таксама запланавана наведванне яе ўдзельнікамі РУП «Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры», дзе замежныя госці змогуць практычна азнаёміцца з сістэмай дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці ў Рэспубліцы Беларусь.

Апошнія навіны