Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Старшыня Дзяржкамаёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Медпласт»

У адпаведнасці з графікам штотыднёвых рабочых паездак Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч наведаў ААТ «Медпласт».

Падчас візіту Старшыня Дзяржкаммаёмасці азнаёміўся з вытворчымі працэсамі прадпрыемства, узорамі выпускаемай прадукцыі і пытаннямі яе рэалізацыі. Таксама былі абмеркаваны асноўныя моманты, якія закранаюць  выкананне праекта па ўкараненні вытворчасці па вырабе вакуумных прабірак для забору крыві і арганізацыі выпуску новых відаў прадукцыі ААТ «Медпласт».

Акрамя таго, Дзмітрый Матусевіч сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыву, дзе расказаў аб асноўных тэндэнцыях сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, а таксама адказаў на ўсе пытанні, якія цікавілі прысутнічаўшых.











































Фота medplast.by

Апошнія навіны