Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Аб камітэце

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь створаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 289 «Аб структуры Урада Рэспублікі Беларусь» шляхам далучэння Фонда дзяржаўнай маёмасці Міністэрства эканомікі да Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2006 г. № 958 вызначаны асноўныя задачы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці – правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне зямельных адносін, геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, найменняў геаграфічных аб’ектаў, дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, праў на яе і здзелак з ёй, па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, адзнаку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь), за выключэннем прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, а таксама вядзенне адпаведных кадастраў, рэгістраў і рэестраў.