Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Геадэзія і картаграфія

Геадэзічная і картаграфічная дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь рэгулюецца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, прынятымі ў адпаведнасці з імі іншымі актамі заканадаўства, якія змяшчаюць нормы, рэгулюючыя адносіны ў галіне геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.

Геадэзічная і картаграфічная дзейнасць грунтуецца на прынцыпах:

  • дзяржаўнага рэгулявання і каардынацыі геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці;
  • дзяржаўнага нагляду за геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасцю;
  • сістэмнасці і безупыннасці геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці;
  • паўнаты, верагоднасці і актуальнасці геадэзічных і картаграфічных матэрыялаў і даных;
  • забеспячэння адзінства вымярэнняў пры выкананні геадэзічных і картаграфічных работ;
  • прымянення ўніфікаваных умоўных знакаў і аднастайнага выкарыстання найменняў геаграфічных аб’ектаў пры стварэнні і абнаўленні карт і планаў;
  • забеспячэння аднолькавых праў арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў пры ажыццяўленні імі геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі;
  • адказнасці за парушэнне заканадаўства аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці.