Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Зямельныя адносіны


Зямельныя адносіны рэгулююцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі, а таксама іншымі актамі заканадаўства, якія прымаюцца ў адпаведнасці з імі.

Нормы грамадзянскага і іншага заканадаўства, якія рэгулююць зямельныя адносіны, прымяняюцца да гэтых адносінах, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні зямель. 

Зямельныя адносіны ажыццяўляюцца на аснове прынцыпаў: 

  • дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне выкарыстання і аховы зямель, у тым ліку ўстанаўлення адзінага парадку адабрання і прадастаўлення зямельных участкаў, пераводу зямель з адных катэгорый і відаў у іншыя; 
  • абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі зямельных участкаў, праў на іх і здзелак з імі; 
  • адзінства лёсу зямельнага ўчастка і размешчаных на ім капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), калi iншае не прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі і іншымі заканадаўчымі актамі; 
  • выкарыстання зямельных участкаў па мэтавым прызначэнні; 
  • прыярытэту выкарыстання сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчага прызначэння, зямель прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага, гісторыка-культурнага прызначэння, лясных зямель ляснога фонду для мэт, якія звязаны з прызначэннем гэтых зямель; 
  • эфектыўнага выкарыстання зямель; 
  • аховы зямель і паляпшэння іх карысных уласцівасцей; 
  • платнасці землекарыстання; 
  • устанаўлення абмежаванняў (абцяжаранняў) праў на зямельныя ўчасткі, у тым ліку зямельных сервітутаў; 
  • галоснасці і ўліку грамадскай думкі пры прыняцці рашэнняў аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, змене іх мэтавага прызначэння, усталяванні абмежаванняў (абцяжаранняў) праў на зямельныя ўчасткі, у тым ліку зямельных сервітутаў, якія закранаюць правы і абараняемыя законам інтарэсы грамадзян; 
  • абароны праў землекарыстальнікаў.