Настройкі
Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

Найменні геаграфічных абектаў


Дзяржаўны каталог найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны каталог найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь (далей – Дзяржаўны каталог) – сучасная электронная база даных найменняў геаграфічных аб’ектаў рэспублікі, якая пастаянна актуалізуецца на аснове афіцыйных крыніц інфармацыі і якая з’яўляецца неад’емнай часткай Дзяржаўнага картографа-геадэзічнага фонда Рэспублікі Беларусь.

Дзяржаўны каталог створаны дзеля выканання Закона Рэспублікі Беларусь «Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў».

Парадак дзяржаўнага ўліку найменняў геаграфічных аб’ектаў, стварэння і вядзення Дзяржаўнага каталога вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і вызначаны ў Інструкцыі аб парадку дзяржаўнага ўліку найменняў геаграфічных аб’ектаў, стварэння і вядзення Дзяржаўнага каталога найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь ад 22 чэрвеня 2011 г № 47.

Стварэнне Дзяржаўнага каталога абумоўлена наступнымі мэтамі:

  • забеспячэнне аднастайнага і трывалага выкарыстання найменняў геаграфічных аб’ектаў на беларускай і рускай мовах, а таксама літарамі лацінскага алфавіта з беларускай формы напісання ва ўсіх заканадаўчых актах, афіцыйных дакументах, даведачных і энцыклапедычных выданнях, у перапісцы, у сродках масавай інфармацыі, на картаграфічнай прадукцыі;
  • захаванне найменняў геаграфічных аб’ектаў як неад’емнай часткі гістарычна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь;
  • забеспячэнне дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, актуальнай афіцыйнай інфармацыяй аб найменнях геаграфічных аб’ектаў.
Улік найменняў геаграфічных аб’ектаў у Дзяржаўным каталогу ажыццяўляецца геадэзічным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белгеадэзія» (далей – дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія»).

Уліку падлягаюць найменні геаграфічных аб’ектаў, якія існуюць, а таксама найменні, прысвоеныя ў парадку, устаноўленым дзеючым у рэспубліцы заканадаўствам, ізноў утвораным або выяўленым геаграфічным аб’ектам, найменні якім не былі прысвоены раней. Найменні, прысвоеныя ізноў утвораным або выяўленым геаграфічным аб’ектам, наймення якім не былі прысвоены раней, а таксама найменні геаграфічных аб’ектаў, якія знаходзяцца за граніцамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адкрытых беларускімі даследчыкамі, уносяцца ў Дзяржаўны каталог нармалізаванымі.

Дзяржаўны каталог складаюць найменні геаграфічных аб’ектаў на беларускай і рускай мовах, а таксама літарамі лацінскага алфавіта з беларускай формы напісання. Кожнае найменне ў Дзяржаўным каталогу мае дзяржаўны ўліковы нумар, звесткі аб крыніцы ўстанаўлення наймення на беларускай і рускай мовах, род геаграфічнага аб’екта, катэгорыю (падпарадкаванне) адміністрацыйна-тэрытарыяльнай або тэрытарыяльнай адзінкі (АТА і ТА), геаграфічныя каардынаты, а таксама дадатковую інфармацыю, неабходную для ідэнтыфікацыі геаграфічнага аб’екта з канкрэтным найменнем.

Найменні геаграфічных аб’ектаў у Дзяржаўны каталог уносяцца на падставе рашэнняў упаўнаважаных дзяржаўных органаў (арганізацый) і даных арганізацый, якія ажыццяўляюць улік і рэгістрацыю найменняў геаграфічных аб’ектаў.

На аснове даных Дзяржаўнага каталога двойчы ў год фарміруюцца інфармацыйныя бюлетэні, якія адлюстроўваюць змяненні, якія адбыліся ў галіне найменняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь, і штогод дадаюцца для раздзела электроннага інфармацыйнага бюлетэня  змяненняў назваў геаграфічных аб’ектаў краін-удзельніц СНД.

Дзяржаўны каталог прадстаўлены наступнымі раздзеламі:

  • найменні адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак;
  • найменні аб’ектаў транспартнай інфраструктуры;
  • найменні састаўных частак населеных пунктаў;
  • найменні фізіка-геаграфічных аб’ектаў;
  • найменні геаграфічных аб’ектаў, якія знаходзяцца за граніцамі тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адкрытых беларускімі даследчыкамі.
Інфармацыя аб найменнях геаграфічных аб’ектаў даступная на сайце http://maps.by/. Дадатковую інфармацыю на папяровых або электронных носьбітах можна атрымаць у дзяржаўным прадпрыемстве «Белгеадэзія»: г. Мінск, пр-т Машэрава, 17.

Кантактны тэлефон: +375 17-334-74-92 – Сцепановіч Іна Віктараўна – вядучы спецыяліст аддзела галоўнага рэдактара дзяржаўнага прадпрыемства «Белгеадэзія».

Каардынацыю дзейнасці па фарміраванні адзінага падыходу да выяўлення, нармалізацыі, прысваення найменняў геаграфічным аб’ектам, іх перайменаванню, дзяржаўнаму ўліку і выкарыстанню ажыццяўляе Тапанімічная камісія пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.